Акцёры сярод пешаходаў

Бясплатна паглядзець спектаклі і паўдзельнічаць у карнавале змогуць у пачатку мая мінчане і госці сталіцы
Не заўсёды мы можам дайсці да тэатра — гэта ж трэба выбраць пастаноўку, знайсці кампанію, набыць квіток... Увогуле, шмат прычын знаходзіцца. Аднак з 6 па 8 мая адкруціцца не атрымаецца. Тэатр сам прыйдзе да нас. Прама на вуліцу. А калі больш дакладна, — у раён Верхняга горада, дзе за выхадныя гледачам пакажуць больш за 20 тэатральных прадстаўленняў.



У праграме чарговага Мінскага форуму вулічных тэатраў — інтэрактыўныя спектаклі, харэаграфічныя пастаноўкі, клаунады і нумары на хадулях ад вулічных калектываў з Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі і Прыднястроўя.

Пешаходаў, якія патрапяць у “тэатральныя” выхадныя ў Верхні горад, чакаюць шоу з удзелам артыстаў Беларускага дзяржаўнага цырка, хадульнае прадстаўленне “Каралева сэрцаў” ад нямецкай Dulce Compania, “Рабінзанада” па творах Дантэ, Дэфо і Турнье ад эксперыментальнага тэатра Eye, спектаклі беларускіх тэатраў “Мусташ”, “Альтана”, “Кола”, тэатра лялек “Дом сонца”, “Майстэрні ўражанняў”, польскага “Тэатра на чамаданах”, “Карнавальчыка” з Санк-Пецярбурга і тэатра “Тук-тук!” з Ціраспаля.

Людміла Мінкевіч

mila@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter