Сельская газета

Аксана вельмі ўдала перайшла дарогу

АКСАНА ЛЯШКЕВІЧ (на здымку) прыйшла на Глыбоцкі раённы вузел паштовай сувязі пяць год таму, калі закрыўся кансервавы завод, дзе працавала раней. Прадпрыемствы знаходзіліся насупраць адзін аднаго, і, жартуе Аксана, ёй заставалася толькі перайсці дарогу.

Дзяўчына далёка не адзіны малады работнік на пошце. Па словах начальніка Глыбоцкага РУПС Наталлі Крупскай, кожны чацвёрты ў калектыве маладзей 31 года. З маладымі спецыялістамі праводзяцца тэарэтычныя і практычныя заняткі, на якіх, акрамя вучобы і падвядзення вынікаў работы за тыдзень, яны атрымліваюць інфармацыю аб зменах у сферы паштовых паслуг.

Шырока развіта настаўніцтва. Многім дапамагла знайсці сябе ў прафесіі ветэран паштовай справы Марыя Велесава.

saulich@bk.ru

Фота аўтара


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?