Акно ў «ценявую схему»

ДФР Магілёўшчыны канфіскаваў профілі ПВХ і шкло на Br 800 млн

Партыю нелегальных тавараў расійскай вытворчасці агульным коштам звыш 800 мільёнаў рублёў канфіскавалі супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю рэспублікі па Магілёўскай вобласці.

У час агляду вытворчых і складскіх памяшканняў двух магілёўскіх прыватных прадпрыемстваў былі выяўлены профілі ПВХ і шкло, якія прызначаліся для вырабу вокнаў і дзвярэй. Пры гэтым суправаджальныя дакументы, якія пацвярджалі б законнасць набыцця тавараў, адсутнічалі. Правапарушальнікам цяпер прыйдзецца заплаціць штраф у памеры звыш двух мільёнаў і паўтара мільёна рублёў адпаведна. Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення ДФР КДК рэспублікі па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін, тавар будзе канфіскаваны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter