Бывший полевод Жабинковского колхоза имени Чапаева шагает по жизни с достоинством

Акенца Веры Гарошка


Вера Аляксандраўна Гарошка з вёскі Свішчы Жабінкаўскага раёна жыццё пражыла нялёгкае. Былі ў ім страшныя ваенныя гады, давялося дзяўчыне пабываць у нямецкім палоне. Не скажаш, што лёгка было аднаўляць калгасную гаспадарку ў пасляваенныя гады. Праз усё гэта Вера Аляксандраўна прайшла з годнасцю, нарадзіла чацвярых дзетак, мае сёння пяць унучак, двух унукаў і сем праўнукаў. І, вядома, павагу аднавяскоўцаў, кіраўніцтва калгаса імя Чапаева, дзе яна адпрацавала шмат гадоў паляводам, увагу сацыяльных работнікаў, добрую пенсію. І, самае галоўнае, у свае 93 гады трымаецца малайцом, па-гаспадарску пільна паглядае ў акенца, лашчыць ката і чакае ў госці дзяцей, унукаў і праўнукаў.

Святлана КIСЛАЯ.

Фота аўтара.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter