Акадэміі «Шайцерава»

ААТ «ШАЙЦЕРАВА» — перадавая гаспадарка не толькі ў раёне, але і ў вобласці па вытворчасці зерня, малака і мяса. Тут сабралі сёлета на круг 39,6 цэнтнера збожжа, а вал склаў 9150 тон. І гэта не пры надта спрыяльных умовах надвор’я. Увогуле ж тут атрымліваюць за 50 цэнтнераў на круг. Летась перасягнулі сямітысячны рубеж па надоі ад каровы. Гаспадарка, якую ўзначальвае Міхаіл Гумнянкоў, чалавек таленавіты, душой і сэрцам аддадзены справе, штогод удзельнічае ў рэспубліканскіх «Дажынках» у той ці іншай намінацыі: вытворчасці зерня, культуры земляробства, добраўпарадкаванні двароў, у асабістым спаборніцтве камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў сушылак. Сёлета занялі другое месца па вытворчасці зерневых і зернебабовых культур. Напярэдадні ўборачнай менавіта ў гэтай гаспадарцы аблсельгасхарчам быў праведзены абласны семінар па азнаямленні з асаблівасцямі абслугоўвання новага сушыльнага комплексу. У ААТ «Шайцерава» — 4 сушылкі, у тым ліку дзве самыя сучасныя, якія дазваляюць поўнасцю перапрацоўваць усё сваё зерне і нават дапамагчы суседзям. Гаспадарка мае магутны свінакомплекс на 20 тысяч галоў. У мінулым годзе ад продажу яго прадукцыі атрымана чыстага прыбытку 7,5 мільярда рублёў. Попыт на прадукцыю комплексу высокі. Яна рэалізуецца як на мясакамбінат, так і праз рознічны гандаль, свае фірменныя крамы, якіх ажно тры. Набыты таксама аўтамагазін, які аб’язджае вёскі гаспадаркі. Аднак пра ўсё гэта патрэбны асобны расказ. Сёння ж мы паведаем пра работу малочнага цэха гаспадаркі. Тут таксама ёсць чаму павучыцца!

У дбайных гаспадароў заўсёды можна знайсці, чаму павучыцца. Таму што яны самі вучацца штодня

Далей — толькі з навукай

Святлана Судакова, галоўны заатэхнік:

— Сёлета споўнілася 15 год, як я ў гэтай гаспадарцы працую галоўным заатэхнікам, хаця самой мне здаецца, што ўсё жыццё.

Пачыналі з надою тры тысячы кілаграмаў ад каровы і дайшлі да 7,5 тысячы. Прыбаўка з кожным годам даецца ўсё цяжэй, і, каб не спыніцца, падключаем навуку.

Аб асноўных момантах нашай работы. У нас 2200 галоў буйной рагатай жывёлы. З іх 726 — дойны статак.

Існуе думка, што высокія надоі можна атрымліваць толькі ў даільных залах. Мы ж даказалі на справе, што вялікага малака можна дабіцца і на прывязным утрыманні жывёлы, карыстаючыся малакаправодам і даільнымі апаратамі шведскай фірмы «Дэлаваль», якія аснашчаны камп’ютарным абсталяваннем. Прытым маем нават некаторыя перавагі. Па-першае, у даільную залу, каб не сапсаваць жывёлу, патрэбна ўводзіць толькі першацёлак, і таму часта фарміраванне статку зацягваецца. Мы ж гэта робім на працягу паўгода, бяром кароў узростам не старэй за пяць год. Па-другое, у даільнай зале карова абязлічана, даярка бачыць там толькі яе вымя. У нас жа да кожнай жывёліны індывідуальны падыход. Мы ведаем не толькі штодзённыя надоі кожнай, але і яе стан, і патрэбнасць у асемяненні, і іншае. А з гэтым напрамую звязана і племянная работа. Калі карова дае па 8 тысяч кілаграмаў малака, то, вядома ж, і нашчадкі ад яе будуць не горшыя. Дарэчы, нецелі стаяць у нас у тым жа памяшканні, што і каровы. Гэта для таго, каб спакваля прыручыць іх да дойнага статку, каб пераход гэты адбыўся мякка, без стрэсу.

Каб не склалася ўражанне ў чытача, што мы супраць даільных залаў, скажу, што ён запланаваны і ў нас, на 600 галоў, у «Жыгулях». Але мы абавязкова хочам і пастараемся захаваць племянное ядро пры сённяшняй сістэме, бо атрымліваем з яго папаўненне не толькі для свайго статку, але і нямала цёлак прадаём. Некаторыя гаспадаркі купляюць у нас іх ужо ў трэці-чацвёрты раз і вельмі ўдзячныя.

Асобна пра кармленне. У нас ёсць свой камбікормавы завод.

Купляем дабаўкі, што дазваляе рыхтаваць кармы па рэцэпце. Лабараторыя пацвярджае іх якасць. Прычым камбікармы гэтыя танней на 40 працэнтаў, чым пакупныя. Дзякуючы кармавому вагону, «звязанаму» з камп’ютарам, камбікармы выдаюцца кожнай карове аўтаматычна па 4 разы на дзень, згодна з зададзенай праграмай. Дастаткова травяных кармоў.

Адмовіліся мы пакуль што і ад утрымання  ўвесь год кароў у памяшканні, бо для гэтага патрэбна стварыць ідэальныя ўмовы. Пасля зімы ў жывёлы да таго ж узнікалі праблемы з нагамі. Таму ў летні перыяд статак круглыя суткі знаходзіцца ў полі. У кожным гурту — 120 кароў. Надой дасягае да 28 кілаграмаў ад каровы ў суткі. І займаем мы ў гэты перыяд першыя-другія месцы ў вобласці.

Увесь сезон выпасы багатыя травой, дзе яе не менш за сем кампанентаў. Вырастае адна, потым на змену ёй — другая. У ліпені густым дываном падыходзіць белая канюшына. Яе некалькі сартоў, і вырастае да 20 сантыметраў. Каровы падчышчаюць яе так, што не трэба падкашваць. Травастой выдатны на працягу ўсяго пашавага перыяду. Не перастойвае, не выгарае, не вымакае. Выпасы служаць выдатна да васьмі год. І на карову ўсяго — 0,3 гектара. Як заўважае наш дырэктар Міхаіл Гумнянкоў, гэта — еўрапейскі стандарт. У некаторых гаспадарках ён дасягае на карову да гектара.

Сёлета заклалі яшчэ 100 гектараў такіх выпасаў.

Да кожнай каровы — па рэйках!

Вядома ж, грэх пабываць у «Шайцерава» і не ўбачыць элітны статак вобласці. Тым больш што сама галоўны заатэхнік Святлана Судакова прапанавала зрабіць такую экскурсію.

Першым чынам мы падаліся на цэнтральную ферму «Шайцерава», дзе і ўтрымліваецца больш за палову кароў — 409 галоў.

Якраз трапілі ў час раздачы ім камбікорму. Толькі вось нікога ў вытворчым памяшканні не было. Па праходзе, па падвеснай рэйцы павольна рухаўся зялёны вагончык, і з яго каровам высыпаўся аўтаматычна корм. Прычым кожнай — розная колькасць, а некаторых і зусім мінаў.

— Каровы стаяць строга на сваім вызначаным месцы, нумар якога занесены ў камп’ютар, — патлумачыла Святлана. — У яго ж уведзена і адпаведная праграма, па якой выдаецца камбікорм згодна з надоем, але не больш чым 2,5 кілаграма за раз.

— Ну а тым, што не атрымалі, — крыўдна?

— Усё справядліва. «Пачастунак» — ад малака. Сёння на гэтай раздачы пакуль што не заслужылі.

— Адкуль вы ведаеце?

— Пры дойцы інфармацыя пайшла ў камп’ютар. Яго не перахітрыш.

Даільныя апараты фірмы «Дэлаваль» аператары ад адной каровы да другой лёгка перамяшчаюць таксама па падвесная рэйцы. Апараты аўтаматычна адключаюцца, калі малако выдаена.

Абсталяванне працуе настолькі ціха, што яго не чуваць.

Акрамя розных пакояў — бытоўкі, душавой, ветурача, лабараторыі — звяртае на сябе ўвагу вучэбны клас. Тут праводзяцца заняткі, разбор «палётаў», ну і, вядома, ёсць уся неабходная інфармацыя. Сёння дояць у суткі 16,5 кілаграма малака. А за 10 месяцаў «падабраліся» да сямітысячнага рубяжа. Тры аператары — Ала Сырэвіч, Святлана Грыгор’ева і Алена Дрыжова — перасягнулі яго. У іх адпаведна па 7297, 7277 і 7240 кілаграмаў малака.

Пабывалі мы ў гэты дзень і на рэканструяванай ферме «Цясты», будынку 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Цяпер ён выглядае як лялька. Створаны, як і на цэнтральнай, усе бытавыя ўмовы. Ну а галоўнае — пазбавіліся ручной працы. Калі раней кармы раздавалі даглядчыкі, то цяпер гэта робіць агрэгат «Хозяин». Такім чынам, вызвалілася тры чалавекі. З падсобных работнікаў застаўся адзін — ён падпраўляе кармы, чысціць і падкідвае дровы ў ацяпляльны кацёл.

Яшчэ адна невялікая, але важная дэталь. Ва ўсіх аператараў машыннага даення гаспадаркі пасля двух рабочых дзён — выхадны!

На развітанне прашу прабачэння ў Святланы, што адарваў ад працы. Яна супакоіла:

— Ну што вы! Раней у нас былі экскурсіі з усёй вобласці па некалькі на тыдзень. Цяпер вось трохі пацішэла ў сувязі з прынятымі строгімі мерамі па афрыканскай чуме!

Уладзімір САУЛІЧ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter