Агонь на магутных колах

Факел Алімпійскіх гульняў пабываў на дне алмазнага кар’ера

Адметным стаў адзін з этапаў эстафеты сімвала XXII Алімпійскіх гульняў 2014 года, які адбыўся ў Якуціі.

У час яго факел на кар’ерным самазвале БЕЛАЗ-7540 па спіральнай васьмікіламетровай дарозе спусціўся на дно алмазнага кар’ера ў кімберлітавай трубцы «Мір». Менавіта там факел алімпійскага агню быў запалены і накіраваўся далей па якуцкіх дарогах.

Першы факеланосец праехаўся па кар’еры на БЕЛАЗе, другі, прыняўшы эстафету, прабег у суправаджэнні трох магутных беларускіх машын паўз кар’ер і перадаў трэцяму, які падняў яго на назіральную пляцоўку. Пасля гэтага агонь быў дастаўлены на галоўную плошчу горада Мірнага.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter