Международный театральный фестиваль «Белая Вежа» проходит в Бресте

Афішы дзевяці краін

Форум па традыцыі знаёміць жыхароў горада з мастацтвам сусветных тэатраў, а таксама з сучаснымі тэатральнымі накірункамі. Больш чым за чвэрць стагоддзя на фэсце сыграна звыш 700 спектакляў тэатральнымі калектывамі з 58 краін свету.

Спектакль «Не пакідай мяне...» па п'есе Аляксея Дударава.

Чым радуе тэатральны верасень сёлета? Фестываль адкрыў спектакль «Не пакідай мяне...» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Увогуле ў форуме прымаюць удзел драматычныя, музычныя, вулічныя, а таксама тэатры лялек з дзевяці краін свету — Беларусі, Арменіі, Балгарыі, Грэцыі, Даніі, Кыргызстана, Польшчы, Расіі, Узбекістана. У яго праграму ўключана 26 пастановак 25 тэатральных калектываў. Спектаклі будуць ісці на сямі мовах: беларускай, рускай, армянскай, англійскай, польскай, балгарскай і кіргізскай.  Пастаноўкі пройдуць на пяці пляцоўках горада: у вялікім і малым залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, Брэсцкім тэатры лялек, на плошчы Леніна і ў Вайсковым клубе Брэсцкай крэпасці.

Як расказала прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Святлана Шыян, рэпертуарную афішу тэатральнага форуму склаў прафесійны экспертны савет.

— Гледачам будуць прадстаўлены драматычныя пастаноўкі, а таксама спектаклі тэатра лялек для дарослай і дзіцячай аўдыторыі, монаспектаклі, — адзначыла Святлана Шыян. — Работы дзесяці творчых калектываў з Беларусі прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.

Экспертны савет надаў асаблівую ўвагу таму, каб у афішы быў прадстаўлены найшырэйшы спектр мастацкіх магчымасцей беларускага нацыянальнага сцэнічнага мастацтва. У афішу ўвайшлі музычныя і вулічныя паказы, спектаклі тэатраў лялек, а таксама лепшыя авангард­ныя і класічныя драматычныя пастаноўкі беларускіх тэатраў.

kuzmich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter