Адзнака за патэнцыял

Міністэрства адукацыі ўпершыню распрацавала рэйтынг ВНУ

Міністэрства адукацыі Беларусі ўпершыню распрацавала рэйтынг ВНУ па выніках прыёмнай кампаніі 2013 года.

Першае месца ў ім заняў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, другое — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, а трэцяе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

— Мэта складання гэтага рэйтынгу — ацаніць патэнцыял студэнтаў першага курса ў 2013 годзе, — гаворыць прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна. — Пры гэтым улічваліся як колькасныя паказчыкі (колькасць прынятых абітурыентаў за кошт сродкаў бюджэту; прынятых на ўмовах аплаты і іншае), так і якасныя (прахадны бал па спецыяльнасці).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter