Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе 29 верасня пад дэвізам “Будзь яркім! Стань прыкметным!”

Акцыя накіравана на прапаганду выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі коннага транспарту. Паводле інфармацыі ДАІ, з пачатку года ў адным толькі Мінску здарылася 278 аварый з пацярпелымі. Пры гэтым у 44 здарэннях вінаватымі прызнаныя самі пешаходы. Яны пераходзілі праезную частку ў недазволеным месцы альбо на забараняльны сігнал святлафора.



- У больш чым палове выпадкаў наезды на пешаходаў адбываюцца ў цёмны час сутак, - палічыла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Анастасія Радзько. - Для гарантыі сваёй бяспекі неабходна абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Гэта могуць быць налепкі, нарукаўныя павязкі, адзенне з дэталямі са святлоадбівальных матэрыялаў.

У дні, калі дарожнае становішча ўскладняюць дажджы і туманы, сітуацыя толькі пагаршаецца. Адсюль лічбы: 80% ДТЗ у восеньскі перыяд здзяйсняюцца ў цёмны час сутак ці ва ўмовах абмежаванай бачнасці. А «святловяртальнікі» на вопратцы пешаходаў дазваляюць вадзіцелю ўбачыць іх у святле фар на адлегласці ад 130 да 400 метраў.

Дарэчы, чалавека, які перабягаў праезную частку ў цемры, вадзіцель заўважыць у лепшым выпадку за 25-30 метраў. Гэту адлегласць пры хуткасці руху 90 км/г аўтамабіль праходзіць прыблізна за адну секунду - занадта мала для прыняцця якіх-небудзь мер. Нават пры хуткасці 50 км/г прыпыначны шлях аўтамабіля перавышае гэтую адлегласць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter