Адукацыя не мае межаў

У Мінску хутка пачнецца форум «Еўрапейская якасць адукацыі»

I Міжнародны адукацыйны форум «Еўрапейская якасць адукацыі» пачнецца 8 красавіка ў Мінску. Ініцыятарамі мерапрыемства з беларускага боку выступіў Цэнтр міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі, з брытанскага — бізнес-школа «Магна Карта Оксфард».

Як расказалі ў Міністэрстве адукацыі, чакаецца, што мерапрыемства прыцягне вялікую колькасць удзельнікаў. У прыватнасці, гэта будуць прадстаўнікі міністэрстваў і структур акадэмічнай і прафесійнай адукацыі Беларусі, СНД, Еўропы і іншых краін свету.

У час працы форуму ўдзельнікі плануюць абмеркаваць шэраг праблем у сферы адукацыі: тэхналогіі і працэсы забеспячэння якасці, пошук партнёраў на знешніх рынках, а таксама бесперапыннасць працэсу зносін сярод спецыялістаў. Сустаршыня форуму, выканаўчы дырэктар бізнес-школы «Магна Карта Оксфард» Вадзім Цітоў адзначыў: «Мы ставім сваёй мэтай зрабіць дадзены форум грамадскай пляцоўкай, дзе ўдзельнікі змогуць супрацоўнічаць і абменьвацца вопытам для пошуку магчымасці далейшага развіцця».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter