Плакаты да беларускіх фільмаў амаль дзевяностагадовай даўніны можна ўбачыць у Музеі гісторыі беларускага кіно

Адсюль и дасюль

Плакаты да беларускіх фільмаў амаль дзевяностагадовай даўніны можна ўбачыць у Музеі гісторыі беларускага кіно да канца жніўня.
Плакаты да беларускіх фільмаў амаль дзевяностагадовай даўніны можна ўбачыць у Музеі гісторыі беларускага кіно да канца жніўня. Пацікавіцца выставай варта як аматарам кіно, так і сучасным мастакам і дызайнерам. Прадстаўленыя ў музеі трыццаць поўнафарматных і поўнакаляровых кінаплакатаў уяўляюць сабой не толькі гістарычную, але і мастацкую каштоўнасць. Нядзіўна, што падчас падрыхтоўкі выставы ў музей неаднаразова звярталіся прыватныя калекцыянеры з замежных краін з прапановай аб набыцці асобных экзэмпляраў.

У 20—30-я гады мінулага стагоддзя ў жанры кінаплаката працавала мноства вядомых мастакоў-графікаў і дызайнераў-канструктывістаў таго часу, якія дэманстравалі сваю неардынарную фантазію і арыгінальную вобразнасць. На плакаце да першага беларускага фільма “Лясная быль” — раз’юшаны вогненна-чырвоны конь, відаць, сімвал Чырвонай Арміі, якая спяшаецца вызваліць беларускую тэрыторыю ад польскіх акупантаў.  “Прастытутка” — аказваецца, здымала наша кінастудыя і такія фільмы — праілюстравана партрэтам жанчыны з цёмнымі кругамі пад вачыма на фоне рэстарана. “Кастусь Каліноўскі” прадстаўлены адразу некалькімі варыянтамі плакатаў, у тым ліку і на беларускай мове. Цікава праілюстравана карціна “У агні народжаная”, прысвечаная гісторыі беларускага народа і яго барацьбе за вызваленне. На чорным фоне — ружовы сілуэт чалавека, у якім чытаюцца партрэты людзей і сцэны з гістарычных падзей. Ва ўсім адчуваецца свабода творчасці мастакоў.

Выстава ўнікальная тым, што на тэрыторыі Беларусі не захавалася ніводнага кінаплаката да нашых фільмаў 20—30-х гадоў, і яна стала магчымай выключна дзякуючы знаходкам у архівах Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter