
Учора з ваеннага камiсарыята Мiнска ў войскi накiравалася каля 200 юнакоў.
Яны папоўняць рады сiл спецыяльных аперацый i 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкi прапаршчыкаў i малодшых спецыялiстаў у Печах. Усяго ж ва Узброеныя Сiлы з Мiнска адправіцца больш за 1700 чалавек.

Прызыўнiкi прайшлi завяршальную гарадскую медкамiсiю. Чакаюць прыезду прадстаўнiкоў вайсковых часцей, з якiмi на аўтобусах паедуць на месца службы.

— Скончыў факультэт радыёфiзiкi i камп’ютарных тэхналогiй БДУ. Прыйшла павестка, ухiляцца ад праходжання тэрмiновай вайсковай службы нават не спрабаваў. Служыць мне ўсяго паўгода пасля ваеннай кафедры.
Iлья Краўчук будзе праходзiць службу ў 103-й Вiцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе. Ён скончыў полiтэхнiчны каледж. Працуе электрыкам на маторным заводзе. Абслугоўвае боксы па выпрабаваннi дызельных матораў. Праца хлопцу падабаецца. Па працоўным заканадаўстве на працягу трох месяцаў пасля заканчэння ваеннай службы гэта месца працы за Iльёй захаваецца. Напярэдаднi былi сцiплыя праводзiны з бацькамi i блiзкiмi сябрамi. Хлопец iдзе служыць з непрыхаванай цiкавасцю:
— Гэта наш абавязак, — лаканiчны Iлья.
Начальнiк кiрунку iдэалагiчнай працы i сацыяльнай абароны ваеннага камiсарыята горада Мiнска палкоўнiк Дзмiтрый Пятровiч падзялiўся з карэспандэнтам «Р», што жаданне служыць у прызыўнiкоў сапраўды ёсць:

У гэтым назiраецца i ўздзеянне мер па павышэннi матывацыi для праходжання тэрмiновай ваеннай службы. 10 лютага гэтага года Прэзiдэнт падпiсаў Указ «Аб павышэннi ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян у сувязi з прызывам на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Цяпер перыяд тэрмiновай ваеннай службы ўваходзiць у страхавы стаж, неабходны для налiчэння працоўнай пенсii. Пасля армii маладыя людзi атрымлiваюць прывiлегii для паступлення — навучаюцца на факультэтах i аддзяленнях давузаўскай падрыхтоўкi, курсах бясплатна, за кошт бюджэту. За грамадзянамi, якiя адслужылi, замацавана першачарговае права на iнтэрнат падчас навучання ў ВНУ i ССНУ. Таксама за членамi iх сем’яў захавана права карыстання жылымi памяшканнямi дзяржаўнага жылога фонду на ўвесь перыяд тэрмiновай ваеннай службы. Пасля навучання былыя салдаты i сяржанты маюць права выбару месца працы пры размеркаваннi.

Адпраўка маладога папаўнення ў войскi будзе доўжыцца да 30 лiстапада. Ваенную прысягу навабранцы прымуць 12 снежня. Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў накiруецца каля дзесяцi тысяч чалавек. Яшчэ каля 200 пройдзе службу ў рэзерве.