Адраджаць традыцыi Купалы i Коласа

Саюз пiсьменнiкаў Беларусi адраджае тыя iдэi i традыцыi, якiя заклалi ў аснову пiсьменнiцкай арганiзацыi Беларусi Янка Купала i Якуб Колас, заявiў 22 снежня старшыня СПБ Мiкалай Чаргiнец, выступаючы ў Мiнску на з’ездзе гэтай грамадскай арганiзацыi. Прывiтанне з’езду накiраваў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.


Паводле слоў Мiкалая Чаргiнца, за год, якi мiнуў пасля стварэння Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, колькасць яго членаў павялiчылася амаль утрая i складае цяпер больш як 300 чалавек. Створана арганiзацыйная структура СПБ, прычым не толькi ў Мiнску, але i ў рэгiёнах. Колькасць рэгiянальных аддзяленняў СПБ вагаецца ад 20 у Магiлёўскай вобласцi да 31 у Вiцебскай i Гомельскай абласцях. Мiкалай Чаргiнец асаб-лiва адзначыў падтрымку, якую аказвае пiсьменнiцкай арганiзацыi беларуская дзяржава. 
У двухдзённым з’ездзе Саюза пiсьменнiкаў Беларусi прымаюць удзел 302 дэлегаты з усiх рэгiёнаў нашай краiны, пiсьменнiкi i пiсьменнiцкiя дэлегацыi з 11 краiн, у тым лiку Балгарыi, Германii, Латвii, Лiтвы, Малдовы, Польшчы, Расii, Сербii, Сiрыi, Украiны i Эстонii, паведамляе БЕЛТА.
З’езд СПБ завершыць работу 23 снежня.
“Народная газета” ў блiжэйшых нумарах падрабязна раскажа пра гэты форум.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter