Адным сказам

Энергетыкі Беларусі і Турцыі будуць супрацоўнічаць у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі
Энергетыкі Беларусі і Турцыі будуць супрацоўнічаць у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі.

Краіна поўнасцю пяройдзе на лічбавае тэлебачанне ў маі 2015 года.

Мінскія прадпрыемствы асвоілі ў студзені—маі шэсць новых экспартных рынкаў.

«Пенетрон-Расія» прапануе стварыць у Беларусі завод па выпуску бетонных вырабаў і дабавак у бетон.

Бізнес-супольнасць стварыла рабочую групу для вырашэння праблемных пытанняў па таварах легпрама, якія ўвозяцца.

Дзень прафілактыкі стаматалагічных захворванняў пройдзе ў Мінску 17 ліпеня.

ВНУ завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтныя месцы.

У Лондане адкрываецца буйнейшая выстаўка карцін Казіміра Малевіча.

Урачыстасці і дзелавыя сустрэчы з нагоды юбілейнага, 500-га рэйса цягніка Масква—Мінск—Варшава—Берлін—Парыж пройдуць у пяці сталіцах па яго маршруце.

Злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі адбудзецца ў Белавежскай пушчы з 22-га па 29 лiпеня.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter