Адным сказам

Больш за 400 звышнарматыўных дамоў уведзена ў эксплуатацыю ў краіне за год
  • Больш за 400 звышнарматыўных дамоў уведзена ў эксплуатацыю ў краіне за год.
  • Апавяданні аб Героях Савецкага Саюза будуць гучаць у грамадскім транспарце Магілёва з 28 ліпеня.
  • Аршанскі авіярамонтны завод мае намер пачаць серыйную вытворчасць верталётаў Мі-8 МСБВ.
  • Аграрыі краіны атрымаюць у бліжэйшыя дні 300 новых збожжаўборачных камбайнаў.
  • Выпускнікі медыцынскіх ВНУ пачнуць працу ў паліклініках і стацыянарах Мінска з 1 жніўня.
  • Тэматычныя фільмы да Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі 30 ліпеня пакажуць у Мінску.
  • Абавязковы экзамен па гісторыі Беларусі будуць здаваць з 2015 года выпускнікі 11-х класаў.
  • Дзясяткі ўдзельнікаў з нашай краіны і замежжа 23 жніўня прыедуць на экалагічны фестываль «Спораўскія сенажаці 2014».
  • Каваная скульптурная кампа-зіцыя ў гонар выратавальнікаў-пажарных папоўніла алею ліхтароў у Брэсце.
  • Нацыянальны гістарычны музей і Марыйскі велаяцкі гісторыка-краязнаўчы музей Туркменістана падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве.
  • Вырабы туркменскіх ювеліраў упершыню за 30 гадоў паказалі ў Гістарычным музеі ў Мінску.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter