Адным махам

Касавіца ў Беларусі працягваецца Аграрыі гавораць, што сенакос у гэтым годзе складаны, перашкаджаюць дажджы, але гэта не падстава сядзець склаўшы рукі і чакаць добрага надвор’я. Па стане на раніцу 10 чэрвеня ў краіне былі скошаны першыя травы на 964,1 тыс. гектараў і нарыхтавана 1114,3 тыс. тон кармавых адзінак (14,6 % да задання). Гэта крыху больш за вынікі мінулага года — на тую ж дату ў краіне было нарыхтавана 1053,2 тыс. тон кармавых адзінак. Па даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у Беларусі ў сярэднім на кожную ўмоўную галаву жывёлы ўжо нарыхтавана 3,5 цэнтнера кармавых адзінак. Першай з укосам шматгадовых траў справілася Магілёўшчына – у рэгіёне траву зрэзалі на 230 тыс. гектараў (105,5 % ад запланаванага) і нарыхтавана 237 тыс. тон кармавых адзінак. Гаспадаркі ўжо рыхтуюцца прыступаць да другога ўкосу. Далей ідуць гаспадаркі Мінскай вобласці (212,5 тыс. гектараў і 274,8 тыс. тон кармавых адзінак). У Гродзенскай вобласці скошаны травы на 127,1 тыс. гектараў (59,7 % ад плана), у Гомельскай — на 149 тыс. гектараў (84,4 %), у Віцебскай — на 54,8 тыс. гектараў (22,8 %) і ў Брэсцкай — на 190,7 тыс. гектараў (79,7 %). На здымку: больш за 2400 тон сена першага ўкосу плануецца нарыхтаваць у ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна. Штодня на нарыхтоўцы кармоў тут задзейнічана 10 адзінак тэхнікі. Механізатар Юрый МАКОСАЎ і галоўны інжынер Раман ЧУЙКО за працай.  Фота: БЕЛТА

Касавіца ў Беларусі працягваецца

Аграрыі гавораць, што сенакос у гэтым годзе складаны, перашкаджаюць дажджы, але гэта не падстава сядзець склаўшы рукі і чакаць добрага надвор’я. Па стане на раніцу 10 чэрвеня ў краіне былі скошаны першыя травы на 964,1 тыс. гектараў і нарыхтавана 1114,3 тыс. тон кармавых адзінак (14,6 % да задання). Гэта крыху больш за вынікі мінулага года — на тую ж дату ў краіне было нарыхтавана 1053,2 тыс. тон кармавых адзінак. Па даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у Беларусі ў сярэднім на кожную ўмоўную галаву жывёлы ўжо нарыхтавана 3,5 цэнтнера кармавых адзінак.

Першай з укосам шматгадовых траў справілася Магілёўшчына – у рэгіёне траву зрэзалі на 230 тыс. гектараў (105,5 % ад запланаванага) і нарыхтавана 237 тыс. тон кармавых адзінак. Гаспадаркі ўжо рыхтуюцца прыступаць да другога ўкосу. Далей ідуць гаспадаркі Мінскай вобласці (212,5 тыс. гектараў і 274,8 тыс. тон кармавых адзінак). У Гродзенскай вобласці скошаны травы на 127,1 тыс. гектараў (59,7 % ад плана), у Гомельскай — на 149 тыс. гектараў (84,4 %), у Віцебскай — на 54,8 тыс. гектараў (22,8 %) і ў Брэсцкай — на 190,7 тыс. гектараў (79,7 %).

На здымку: больш за 2400 тон сена першага ўкосу плануецца нарыхтаваць у ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна. Штодня на нарыхтоўцы кармоў тут задзейнічана 10 адзінак тэхнікі. Механізатар Юрый МАКОСАЎ і галоўны інжынер Раман ЧУЙКО за працай. 

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter