Адмыюць да бляску

«БелГрынлайн» наладзіць у 2014-м вытворчасць новых прадуктаў

Гродзенскае прадпрыемства «БелГрынлайн» плануе наладзіць у гэтым годзе вытворчасць новых прадуктаў — спрэяў для экранаў і тэхнікі, сурвэтак з мікрафібры.

— Абсталяванне ўжо закуплена, вызначаюцца пастаўшчыкі сыравіны і тэхналагічныя рэцэптуры, — паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест», рэзiдэнтам якой з’яўляецца арганiзацыя «БелГрынлайн». — У гэтым жа годзе плануецца пачаць будаўніцтва новага вытворчага цэха з адміністрацыйна-бытавым комплексам плошчай больш за 1500 квадратных метраў у прамысловым раёне Гродна (Аўльс). На даным участку СЭЗ «Гроднаінвест» заканчваецца ўладкаванне інжынерна-транспартнай інфраструктуры.

Прадпрыемства «БелГрынлайн» з’яўляецца адзіным у краіне, якое выпускае вільготныя сурвэткі для ачышчэння ў пластыкавых тубах для бытавых патрэб. У 2013 годзе гэтая прадукцыя ўключана ў пералік імпартазамяшчальных тавараў, якія вырабляюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон. Прадпрыемства ажыццяўляе экспарт у Расію, Казахстан, Грузію, Украіну.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter