Адкуль такая любасць?

Горбыль по-белорусски — аполак, а жалобщик — скаржнік

Сёння засяродзім увагу на творчасці Марыны Цвятаевай. Гэты верш напісаны паэткай у лютым 1916 года. Нагадаем колькі радкоў:

Откуда такая нежность?

Не первые — эти кудри

Разглаживаю, и губы

Знавала — темней твоих.

Всходили и гасли звезды,

Откуда такая нежность? —

Всходили и гасли очи

У самых моих очей…

Прапануем гэты верш на беларускай мове ў перакладзе Валянціны Аколавай. Чытайце і параўноўвайце:

Любасць адкуль жа такая?

Не першы раз лашчу скроні,

Вуснамі вусны чакаю,

І ад вясны ў палоне.

Святлелі і гаслі ночы

(Любасць адкуль жа такая?),

Святлелі і гаслі вочы:

З імі сустрэч шукаю.

Песня слязу выракала.

Ноч па вуголлі хадзіла

(Любасць адкуль жа такая?) —

Голас твой разбудзіла.

Любасць адкуль жа такая?

І што з ёй рабіць, спявача,

Каб яна век не змаўкала —

З вейкамі твайго плачу?!

Ну а цяпер трошкі звычайных перакладаў:

порок — загана

кипяток — вар

горбыль — аполак

нива, земля — гоні

воздух — паветра

течение — плынь

обещать — дакляраваць

хозяйка — гаспадыня

жалобщик — скаржнік

подвода — фурманка

ватник — ватоўка

озорник — гарэзнік

подкрепиться — падсілкавацца

священник — святар

упущение, промах — хіб.

На сёння досыць. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter