В Музее истории ВОВ появились захватывающие виртуальные квесты, позволяющие получать знания в игровой форме

Адкрываюцца цiкавыя факты

Часам даводзiцца чуць, асаблiва ад моладзi, што музей — месца нуднае. Нi ў якiм разе гэта не пра Беларускi дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны: ён заўсёды быў i застаецца вельмi папулярным, куда наведвальнiкi iмкнуцца зноў i зноў, пры кожнай сустрэчы адкрываюць для сябе новыя цiкавыя факты i рэчы. Тым не менш супрацоўнiкi ўстановы прыкладваюць намаганнi, каб падчас экскурсiй выкарыстоўвалiся сучасныя тэхналогii, якiя адпавядаюць запытам сённяшнiх патрабавальных гасцей. У гэтым упэўнiлася карэспандэнт «Р».

Сведчанні пра боль, трагедыю і гераізм народаў захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Паглыбленне ў тэму

Музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны — буйнейшае ў нашай краiне сховiшча артэфактаў, якiя раскрываюць боль, трагедыю i гераiзм, што давялося перажыць нашым дзядам 75 гадоў назад. Тут захоўваецца каля 155 тысяч адзiнак асноўнага i навукова-дапаможнага фонду. Штогод калекцыя музея папаўняецца амаль тысячай экспанатаў. Сёння ў дзесяці яго залах можна ўбачыць больш за восем тысяч навукова-дапаможных і экспазіцыйных матэрыялаў. Але i гэта вельмi шмат для адначасовага ўспрымання, асаблiва дзiцячага.

— Першапачаткова мы праводзiлi ў асноўным аглядную экскурсiю па ўсiх залах, — успамiнае Таццяна Тройнель, старшы навуковы супрацоўнiк музея. — Працягваецца яна паўтары гадзiны, i за гэты час многiя вельмi цiкавыя пытаннi можна закрануць толькi мiмаходам: расказваем пра ўсё патроху. А хочацца данесцi больш iнфармацыi аб падзеях, узбраеннi, героях i падрабязнасцях iх подзвiгаў, проста цiкавых выпадках. Добры варыянт для гэтага — стварэнне тэматычных экскурсiй, якiя займаюць менш часу i дазваляюць больш паглыбiцца ў тэму.

Пасля экскурсіі школьнікі атрымалі заданні.

Танкавы таран, якi адноўлены проста ў экспазiцыi, невялiкiя, але вельмi гераiчныя i эфектыўныя знiшчальнiкi i бамбардзiроўшчыкi пад дахам, магутны танк IС-2 вагой 46 тон, легендарная «кацюша» i гiсторыi пра іх не пакiдаюць абыякавымi нi дарослых, нi дзяцей, нi хлопчыкаў, нi дзяўчынак. Але, на думку Наталлi Обухавай, старшага навуковага супрацоўнiка, гэтага недастаткова:

— Музей — гэта не проста забаўляльная ўстанова. Тут наведвальнiк павiнен атрымлiваць i замацоўваць веды. Недарма яшчэ ў XIX стагоддзi паходы ў музеi былi ўключаны ў школьную праграму, да iх рыхтавалiся, а першыя музеi стваралiся на базе ўнiверсiтэтаў. Але як даць веды цiкава i ненадакучлiва, асаблiва для дзяцей? Нашы юныя наведвальнiкi не ўяўляюць сабе жыцця без мабiльных тэлефонаў i вiртуальнага свету? Што ж, адправiмся на iх тэрыторыю! Папулярная сёння забава — квесты, або прыгоднiцкiя гульнi з заданнямi. Але яны ў большасцi сваёй гульнявыя i не падыходзяць для сур’ёзнага музея. Давялося заняцца распрацоўкай пазнавальных квестаў самiм.

Зенітная гармата знойдзена!

Веды праз гульнi

У суправаджэнне тэматычных экскурсiй супрацоўнiкi музея стварылi гульнi-квесты. Для iх праходжання патрэбны толькi смартфон з праграмай распазнавання QR-кода i доступ у iнтэрнэт. Паслухаўшы расповед экскурсавода, наведвальнiкi атрымлiваюць карткi з квадрацiкамi QR-кода, пры раскрыццi якiх на экране смартфона з’яўляюцца здымкi розных экспанатаў з iх апiсаннем i заданнем знайсцi гэтыя прадметы ў экспазiцыi. Кожны правiльны адказ — крок да наступнага задання. Падчас праходжання квеста яго ўдзельнiкаў стымулюе элемент спаборнiцтва, яны могуць даведацца гiсторыю асобных экспанатаў i цiкавыя факты аб iх.

Цікава, што адкрые наступны QR-код?

— Паслухалi, замацавалi i больш не забылiся. Такiя гульнi выклiкаюць цiкавасць у наведвальнiкаў самага рознага ўзросту, — запэўнiвае Таццяна Тройнель.

З гэтым не паспрачаешся, калi бачыш, з якiм азартам школьнiкi ўглядаюцца ў экраны сваiх тэлефонаў, а потым у экспазiцыю, спрачаюцца, цi менавiта патрэбны прадмет бачаць, абмяркоўваюць яго асаблiвасцi, навыперадкi спяшаюцца да наступнага.

— Такiмi вiртуальнымi квестамi мы збiраемся надзялiць кожную тэматычную экскурсiю, — назiрае за iмi Таццяна Уладзiмiраўна. — Сёння ўжо дзейнiчаюць квесты «Зброя герояў» i «Час герояў». Апошнi прысвечаны персаналiям — iх фотаздымкi патрэбна шукаць ва ўсiх залах i адзначаць у гульнi месца знаходжання. Бывае, экскурсii пачынаюцца з трэцяй залы, а дзякуючы квесту ўдзельнiкi не прапусцяць i тых, пра каго расказваецца ў папярэднiх, — герояў, якiя ўдзельнiчалi ў фiнскай вайне, змагалiся ў Iспанii. Распрацоўваем яшчэ дзве тэматычныя экскурсii пад рабочымi назвамi «Салдаты неба» i «Узнагароды Радзiмы», якiя таксама дапоўняць квесты. Гульня ператвараецца ў саманавучанне. Не выключаем, што потым удзельнiкам захочацца знайсцi яшчэ нейкую iнфармацыю аб людзях, што iх зацiкавiлi.

Час за выкананнем заданняў пралятае незаўважна.

— Тэхнiчна стварыць квест не вельмi складана, — дзелiцца Наталля Обухава, iдэйны натхняльнiк i стваральнiк гэтых вiртуальных гульняў. — Спачатку iнфармацыя прымацоўваецца да нашых старонак у iнтэрнэце, затым спасылка на iх даецца ў праграме стварэння QR-кода. Дарэчы, у падручнiках па гiсторыi, якiя выходзяць апошнiм часам, таксама прымяняюцца QR-коды. Гэта дазваляе эканомiць час пры пошуках патрэбнай iнфармацыi.

Супрацоўнiкi музея адзначаюць, што час за выкананнем заданняў пралятае незаўважна: заiнтрыгаваныя наведвальнiкi замест 1,5 гадзiны праводзяць у залах i па чатыры. У эпiдэмiялагiчным плане гэта бяспечна: у вялiкіх памяшканнях шмат паветра i свету, захоўваецца патрэбная дыстанцыя памiж людзьмi. Дарэчы, зараз з’явiўся новы трэнд сезона: сюды ходзяць не вялiкiмi экскурсiямi, а сем’ямi.

nevmer@sb.by

Фота Рамана Ключара 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter