Редакционная почта: исчезнувшая разметка на дороге и отключение газа

Адключылі, што далей?

Апошнiм часам на вулiцах Чэрвеня часта можна назiраць такую карцiну, калi, сустрэўшыся, двое знаёмых замест прывiтання задаюць адзiн аднаму пытанне:

— У цябе адключылi?

— Абрэзалi, даражэнькi, абрэзалi.


Аб чым вядуць яны размову, вядома субяседнiкам адразу: за апошнi тыдзень у тых кватэрах, дзе былi ўстаноўлены газавыя калонкi, прадстаўнiкамi гаргазу яны былi адключаны ад газавай сiстэмы. Зроблена гэта ў шматкватэрных дамах старой пастройкi, дзе, па iнфармацыi ЖКГ, адсутнiчаюць дымавыя каналы, з мэтай выключэння няшчасных выпадкаў.

Адключэнне газавых калонак выклiкала незадаволенасць жыхароў, якiя прывыклi да таго, што заўсёды былi з гарачай вадой. Гэта — адна з прыкмет цывiлiзаванага жыцця. Гарачай вадой мы карысталiся не адзiн дзясятак гадоў.

Устаноўка iндывiдуальных сродкаў забеспячэння гарачай вадой была выклiкана няўдалай спробай забяспечыць кватэры праз цэнтралiзаваную падачу гарачай вады ад гарадской кацельнi. Падавалася вада нерэгулярна, была яна толькi летняй, не даходзiла да некаторых кватэр зусiм, а грошы як быццам за гарачую ваду бралi рэгулярна.

Таму людзi адмаўлялiся ад такiх «паслуг» ЖКГ, самастойна пачалi ставiць iндывiдуальныя сродкi забеспячэння гарачай вадой i былi задаволены работай газавых калонак цi бойлераў.

I раптам усё шчасце закончылася, таму людзi i выказваюць незадаволенасць.

Дзе выйсце з гэтай сiтуацыi, работнiкi ЖКГ i гаргазу не ўказваюць.

А трэба было б правесцi растлумачальную работу з насельнiцтвам праз раённую газету, прывесцi канкрэтныя прыклады пра няшчасныя выпадкi з–за няправiльнага выкарыстання газавых калонак (пра барысаўскую трагедыю ўсе чулi). Растлумачыць, што трэба рабiць, каб гарачая вада была ў доме. Аптымальна было б, каб яна падавалася рэгулярна цэнтралiзавана ад кацельняў.

Уладзiмiр КРАМАРЧУК, Чэрвень.


Разметка растаяла со снегом

Не прошло и года, как в Бресте закончили ремонт улицы Пионерской. Дорожники положили новый асфальт, нанесли яркую разметку. Одна из главных городских транспортных артерий стала более удобной и безопасной.

Фото onliner.by

Однако к сегодняшнему дню от новенькой разметки не осталось и следа. Она попросту стерлась. Из–за этого в районе моста на Березовку возникают аварийные ситуации. Водителю, который впервые оказался в этом месте, сложно сориентироваться, в какой полосе продолжать движение. Буквально на днях видел, как автомобиль с украинской регистрацией съехал с Березовского моста и начал поворачивать на Пионерскую. Однако из–за отсутствия разметки он выехал на полосу встречного движения и едва не столкнулся с микроавтобусом. Чтобы избежать ДТП, здесь пора нанести новую и более качественную разметку. А еще устранить стык, который так и не убрали на въезде на мост со стороны улицы Пушкинской.

Василий ЯРОЦКИЙ.

Брест.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter