Ад «Вялікдня» да «Юр’я»

ВЕРХНЯДЗВІНЦЫ і іх госці прыйдуць заўтра на традыцыйнае раённае фальклорнае свята «Галасы вякоў»

Сяляне ўбачаць народныя абрады «Вялікдня», «Юр’я», «Купалля», «Вяселля», будуць выступленні народнага ансамбля народнай музыкі «Верхнядзвінскія музыкі» і знакамітай прыпевачніцы Ніны Кулагінай з вёскі Валынцы.

Аўтэнтычны фальклор прадставяць старэйшыя жыхары Сяргей Літвін, Купрыян Марынскі, Франя Русак, Зінаіда Малько і Тамара Беляй з вёсак Сар’я, Муквяціца, Канчаны, Боркавічы.

У свяце прымуць удзел 12 фальклорных калектываў, якія выкарыстоўваюць у сваім рэпертуары мясцовы музычны і песенны матэрыял. У тым ліку народны фальклорны калектыў «Сенькавіца» Сенькаўскага СДК, народны клуб «Ветэран» і іншыя.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter