Реконструкцию еврейской коллекции столетней давности представили в столице

Ад тасаў да карцін

Рэканструкцыю яўрэйскай калекцыі стогадовай даўніны прадставілі ў сталіцы.

На днях у Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася ўнікальная выстава «Другое нараджэнне. Рэканструкцыя яўрэйскай калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея ў 20—30-х гадах ХХ стагодзя». Праект падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, Нацыянальным архівам і Нацыянальным мастацкім музеем.

Фота прадстаўлена арганізатарамі праекта

Больш за сто гадоў таму 20 сту­дзеня 1919 года ў Мінску быў адчынены Абласны музей, які праз чатыры гады быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны музей. Хутка ў яго сценах пачаў дзейнічаць яўрэйскі аддзел, праца якога была паспяховай, але нядоўгай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны лёс калекцыі аказаўся невядомы.

І вось у 2019 годзе ў фонды Нацыянальнага гістарычнага музея, расказваюць аўтары выставачнага праекта, быў перададзены шэраг прадметаў невядомага паходжання. Дзякуючы ўліковым нумарам, якія на іх захаваліся, атрымалася вызначыць, што прадметы паходзяць з даваеннага збору Беларускага дзяржаўнага музея. Сярод перададзенага — 22 экспанаты мелі адносіны да яўрэйскай культуры. Прыкладна ў гэты час з Ізраільскага музея ў Іерусаліме прыйшло паведамленне, што ў іх зборы знаходзіцца музейны прадмет «Кабалістычны амулет», на які нанесены нумар і штамп Беларускага дзяржаўнага музея. Гэта дало штуршок для наступных пошукаў, дзякуючы якім знайшліся яшчэ 10 унікальных экспанатаў з гістарычнай калекцыі.

Усе незвычайныя знаходкі зараз выстаўлены ў Нацыянальным гістарычным музеі. Тут можна ўбачыць рэдкую для нашай краіны калекцыю тасаў (шчыткоў для скруткаў Торы) ХІХ стагоддзя, ханукальную свяцільню ХVIII стагоддзя, арон ха-кадэш (сінагагальны каўчэг) ХVIII стагоддзя, карціны вядомага беларуска-яўрэйскага мастака Юдаля Пэна, графіку Янкеля Кругера і яшчэ шмат цікавага. Выстава «Другое нараджэнне. Рэканструкцыя яўрэйскай калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея ў 20—30-х гадах ХХ стагодзя» будзе працаваць да 28 лютага.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter