Ад такiх сацработнiкаў я не звольнюся...

Паважаная рэдакцыя! Пiша вам пажылая жанчына, iнвалiд другой групы з дзяцiнства. Я хачу праз газету выказаць падзяку Васiлю Аляксандравiчу Галубоўскаму i яго дачцэ Таццяне Васiльеўне. Гэта нашы нянi, сацыяльныя работнiкi. Раней мяне “даглядалi” iншыя, але iх толькi цiкавiла, каб паболей заплацiла. I я ад такiх памочнiкаў “звольнiлася”.

А Галубоўскiх людзi хваляць, i я цяпер такая задаволеная, што яны дапамагаюць мне. Напрыклад, гэтай зiмой у нас замерзлi ўсе калонкi, дык Васiль вазiў нам ваду за паўтара кiламетра на сваiм конiку. А калi яго выклiкаюць куды па рабоце, дык прыбяжыць Таццяна, хуценька супчык згатуе i па дому ўправiцца.
Ад такiх сацыяльных работнiкаў я нiколi “не звольнюся”. Думаю, iм i зарплату не грэх павысiць...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter