Ад світання да змяркання

У выхадныя сталічнае метро будзе працаваць да трох раніцы

У выхадныя метро будзе працаваць да трох раніцы.

З 16-га па 18 мая і з 22-га па 25 мая ездзіць на метро можна будзе да 3.00. Змены ў раскладзе датычацца і аўтобусаў № 1, 40, 73, 74С, 100, 912С, 919С, тралейбусаў № 3, 6, 13, 20, 37, 52, 53, 926, а таксама трамваяў № 1, 3. Звязана гэта з рэжымам работы зон гасціннасці. Нагадаем, каля Студэнцкай вёскі фан-зона працуе з 10.00 да 3.00, ля Лядовага Палаца спорту — з 10.00 да 24.00, у раёне Палаца спорту — з 11.00 да 24.00. Апошняя, дарэчы, з 22-га да 25 мая будзе адкрыта да 3.00.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter