Ад спрадвечнага да сучаснага.

Поўдзень. Агульная ацэнка поўдня ў традыцыйнай культуры ўсходніх славян хутчэй за ўсё негатыўная. У той жа час поўдзень у некаторых сітуацыях меў станоўчае, духоўнае значэнне. Гэта тлумачылася тым, што ў гэты момант няма ценяў, якія заўсёды сімвалізавалі зло. Старажытныя рытуалы ў гонар бога Сонца Ярылы звычайна выконвалі апоўдні, калі свяціла знаходзілася ў зеніце.

  • Поўдзень   быў   свое-асаблівай паваротнай кропкай у выкананні абрадаў пераходнага тыпу. Цікавую расстаноўку акцэнтаў у структурыраванні часу і яго напоўненасці адпаведнымі справамі мы знаходзім у прымаўцы, якая тычыцца Радаўніцы: “На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а к вечару скачуць”. Менавіта так былі растаўлены акцэнты гэтага незвычайнага дня. Раніцай гаспадар абавязкова ішоў у поле, бліжэй да  апоўдня ішлі на могілкі, а бліжэй да вечара ў вёсцы наладжваліся гулянні — вясна ўсё ж такі!
  • Зажынкі звычайна пачыналі апоўдні. Але ў іншых сітуацыях працаваць апоўдні ў полі (касіць, жаць) катэгарычна забаранялася, інакш нападзе Палудніца. У адным з паданняў сказана наступнае: “Палудніца — прыгожая дзяўчына, апранутая ва ўсё белае, з доўгімі валасамі колеру пшаніцы. Летам у час жніва яна ходзіць па палях і, калі хто ў самы поўдзень працуе, карае яго моцным болем у шыі ці паясніцы...”
  • Народная мудрасць адзначае: калі першыя грымоты чуваць апоўдні, то лета будзе цёплае і гарачае. Акрамя таго, першыя грымоты днём прадказвалі, што жыць у гэты год будзе лёгка, калі ж грымоты разбудзяць зямлю ноччу, то гэта лічылася прадказаннем цяжкага для жыцця года.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter