Ад спрадвечнага да сучаснага.

Ноч. На працягу шматлікіх стагоддзяў у чалавечай свядомасці ноч — час, пазбаўлены сонечнага святла, самая загадкавая і таямнічая частка сутак — звязвалася з першабытным страхам перад невядомым, сіламі цемры і зла. У той жа час ноч — час адпачынку, аднаўлення сіл, зараджэння новага жыцця на Зямлі: “Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці”.

Ноч. На працягу шматлікіх стагоддзяў у чалавечай свядомасці ноч — час, пазбаўлены сонечнага святла, самая загадкавая і таямнічая частка сутак — звязвалася з першабытным страхам перад невядомым, сіламі цемры і зла. У той жа час ноч — час адпачынку, аднаўлення сіл, зараджэння новага жыцця на Зямлі: “Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці”.

  • Сімвалам ночы часцей за ўсё выступала сава, якая сваім крыкам абвяшчала надыход цемры.
  • Ноч — пераходны, маргінальны час. Таму на працягу года было некалькі свят, калі ноч атрымлівала надзвычай высокі абрадавы статус.
  • У традыцыйнай культуры вельмі высокім статусам надзелена калядная ноч. Лічылася, што ў прамежку ад 2 да 5 гадзін раніцы раскрываюцца нябёсы: у гэты час можна прасіць Усявышняга аб пазбаўленні ад шматлікіх невылечных хвароб і здзяйсненні самых запаветных жаданняў.
  • Такімі свяшчэннымі былі і адносіны да хрышчэнскай і асабліва велікоднай ночы, на працягу якой у храмах праводзілася ўсяночнае набажэнства.
  • Амаль усе ночы вялікіх народных свят з’яўляюцца найбольш спрыяльным часам для варожбаў самага рознага кшталту і, канечне, перш за ўсё аб сваім сямейным становішчы; для пазбаўлення ад розных хвароб ці аказання дапамогі сваёй гаспадарцы.
  • У кожнай хаце выконваліся шматлікія рытуальныя дзеянні, накіраваныя на ахову сям’і і гаспадаркі ад уздзеяння злых сіл ночы. Напрыклад, існавала павер’е, што ў купальскую ноч ведзьмакі забіраюць у кароў малако. Для таго каб засцерагчы жывёлу ад магчымага чараўніцтва, гаспадыні вешалі над варотамі хлява ці крапіву-жычку, ці серп лязом уніз.
  • Сёння дзякуючы медыцыне і псіхалогіі мы дакладна ведаем аб няўстойлівасці і неўраўнаважанасці псіхікі і свядомасці чалавека ў цёмны час сутак. А народная мудрасць сцвярджае, што ноччу нельга прымаць якія б то ні было рашэнні, і канстатуе: “Пераначуем — болей пачуем”.
  • Зноў жа, ратуючы ці абараняючы чалавечую псіхіку, народная мудрасць кажа: па нябожчыку нельга галасіць уначы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter