Ад спрадвечнага да сучаснага.

Люстэрка. Здольнасць адлюстроўваць навакольны свет надавала гэтай рэчы шмат цікавых якасцей. Люстэрка як сімвал адлюстравання і падваення рэчаіснасці ў народнай культуры атрымала статус “мяжы” паміж зямным і “іншым” светам, светам духаў. Нашы продкі лічылі, што ў люстэрку можна ўбачыць мінулыя, цяперашнія і будучыя па-дзеі, надзялялі яго звышнатуральнай сілай.

Люстэрка. Здольнасць адлюстроўваць навакольны свет надавала гэтай рэчы шмат цікавых якасцей. Люстэрка як сімвал адлюстравання і падваення рэчаіснасці ў народнай культуры атрымала статус “мяжы” паміж зямным і “іншым” светам, светам духаў. Нашы продкі лічылі, што ў люстэрку можна ўбачыць мінулыя, цяперашнія і будучыя па-дзеі, надзялялі яго звышнатуральнай сілай.

Разбітае, трэснутае люстэрка ў хаце заўсёды выклікала трывогу і лічылася прадказальнікам бяды. Ад яго трэба было як мага хутчэй пазбавіцца.

  • Калі ў хаце паміраў чалавек, неабходна было завесіць люстэрка ці перавярнуць яго да сцяны. У некаторых рэгіёнах, каб засцерагчы сваю сям’ю ад новай смерці, пасля пахавання да люстэрка першай падносілі кошку. Люстэркі ў хаце заставаліся завешанымі да моманту вынасу цела і пахавання, часам — да 9 ці 40 дзён пасля смерці, радзей — на працягу ўсяго памінальнага года.
  • На працягу першага года жыцця дзіцяці забаранялася кантактаваць з люстэркам. Лічылася, што дзіця ўбачыць там сваю сталасць, згубіць спакой і сон, доўгі час не будзе размаўляць.
  • Нягледзячы на ўсё пералічанае вышэй, здольнасць падвойвацца ўспрымалася ў народнай культуры як станоўчая якасць. Лічылася, што нячыстая сіла страчвае сваю магічную здольнасць шкодзіць чалавеку, калі адаб’ецца ў люстэрку. Таму разам з іншымі абярэгамі (напрыклад, асвечанай вярбой, крапівой, чацвярговай соллю, забітай сарокай і інш.) невялікае люстэрка як абярэг ад нячыстай сілы клалі ў калыску дзіцяці, насілі ў кішэні, вешалі ў хляве.
  • Часам пасля вянчання маладым падносілі люстэрка, у якое яны павінны паглядзець разам — “каб жыць у пары”.
  • Рытуальным дзеяннем лічыўся позірк у люстэрка — каб “нейтралізаваць” адмоўныя наступствы, калі перад далёкім шляхам вам давялося вярнуцца дадому па нейкіх прычынах.
  • У народзе лічылася: “Калі разаб’еш люстэрка, цябе чакае сем няшчасцяў”. Каб пазбегнуць непрыемнасцей, раілі сыпнуць чацвярговую соль праз левае плячо, а люстэрка кінуць у раку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter