Ад спрадвечнага да сучаснага.

Каша. У традыцыйнай культуры гэта ежа займала самае важнае месца з ліку ўсіх рытуальных абрадавых страў. Каша сімвалізавала пладаноснасць, дабрабыт і багацце. Здольнасць кашы павялічвацца ў аб’ёме (расці) адлюстравана ў яе сімволіцы росту і дастатку.

Каша. У традыцыйнай культуры гэта ежа займала самае важнае месца з ліку ўсіх рытуальных абрадавых страў. Каша сімвалізавала пладаноснасць, дабрабыт і багацце. Здольнасць кашы павялічвацца ў аб’ёме (расці) адлюстравана ў яе сімволіцы росту і дастатку.

  • Каша была абавязковай рытуальнай стравай у абрадах радзіннага цыклу, што, паводле ўяўленняў нашых продкаў, павінна было забяспечыць нованароджанаму здароўе, дабрабыт, шчасце, а парадзісе — пладавітасць і надалей.
  • У некаторых рэгіёнах, калі цялілася карова, таксама варылі кашу, наладжвалі святочны стол. У канцы святкавання прыносілі кашу, частку якой абавязкова давалі карове. Пры гэтым казалі: “Каб кароўка бяжала, памыківала, а цялятка пабрыківала”. Каб карова і на наступны год прынесла прыплод, першымі пачыналі есці кашу жанчыны і толькі пасля гэтага мужчыны.
  • Хатнюю жывёлу частавалі кашай і ў дні вялікіх свят: на Каляды, Масленку, Тройцу і г.д.
  • Каша займала цэнтральнае месца і ў час вяселля. Гасцям на святочны стол падавалі кашу. Яе ў адной на дваіх місцы ставілі перад маладымі. На працягу ўсяго вяселля ім дазвалялася есці толькі гэту страву, каб у іх нарадзіліся здаровыя дзеці.
  • За памінальным сталом трапезу распачыналі з куцці (коліва, кануна). Звычайна гэту кашу варылі з ячменых круп, дадавалі ў яе мёд, разынкі, мак і іншыя сухафрукты. Памінальную кашу варылі і ў дні ўшанавання продкаў на працягу года: на Каляды, перад Масленіцай,  на Радаўніцу — бацькоўскі дзень на Фаміным тыдні, на Тройцу, у дзень ушанавання святога Дзмітрыя, на восеньскія Дзяды і г.д. Звычайна кашу ставілі на падаконнік, каб душы продкаў прыйшлі ўначы пачаставацца.
  • Адзін з рытуалаў улазін — перанос зваранай у старой хаце кашы ў новую, каб разам з ёй у новую хату перайшлі поспех, сямейнае шчасце і дабрабыт.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter