Ад спрадвечнага да сучаснага.

Абрад памінання памерлых. У традыцыйным календары беларусаў былі два перыяды сакральнага часу, у кантэксце якіх ушаноўванне памяці памерлых з’яўлялася самай галоўнай падзеяй. З аднаго боку, гэта час паміж Вялікаднем і Тройцай — “веснавыя памінкі” з выразным акцэнтаваннем на першых дзевяці (!) паслявелікодных днях і абрадавым эпіцэнтрам на Радаўніцу, а таксама Сёмушныя, або Траецкія Дзяды (з абрадавым ухілам на радзіцельскую суботу, ці на Русальны тыдзень), а з другога — “восеньскія памінкі”, рытуальным цэнтрам якіх сталі трызны, прымеркаваныя да Восеньскіх, або Змітроўскіх Дзядоў.

Чаму сталася так, што цыкл найбольш значных земляробчых спраў аказаўся з двух бакоў (на самым пачатку і на заканчэнні) апаясаным святамі ў гонар памерлых продкаў? Нам уяўляецца, што адзін з напрамкаў пошуку адказу на пастаўленае пытанне неабходна шукаць у абрадавай рэгламентацыі, якую на пачатку 80-х гг. мінулага стагоддзя сфармулявала нам жыхарка в. Уборкі Лоеўскага раёна К.М.Мельнікава. Яна сказала сакральную фразу, у якой канцэнтрацыя думкі была на ўзроўні біблейскага сімвалізму: “Не чапай зямлю да Радаўніцы — можа быць смерць у тваёй сям’і”. Вось яно ключавое правіла, якое фактычна рэгламентуе (можа быць даволі жорстка) нашы стасункі з продкамі.
Радаўніца (агульнапашыраная назва веснавога дня ўшанавання продкаў) — мяжа,  перад якой стаяла патрэба ганараваць памерлых, а за ёй — атрымаўшы дазвол, распачынаць карагод земляробчых спраў. Іншымі словамі гэта магло гучаць так: перад тым, як распачаць цыкл асноўных земляробчых работ, трэба спачатку навесці парадак на магілах сваіх памерлых продкаў, тым самым атрымаць іх маўклівае “благаслаўленне” і гарантаваную падтрымку (як правамоцных уладароў хтанічнага свету).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter