Ад спрадвечнага да сучаснага.

Анёл (з грэч. — веснік, ганец) — пасланнік Нябёсаў, прызначаны ахоўваць людзей, пасрэднік паміж Богам і чалавекам. У народнай культуры анёл уяўляўся маладым, прыгожым юнаком са светлымі доўгімі валасамі, які лётае над зямлёй на белых крылах. Часам ён апрануты ў белае, часам — у залачонае адзенне і трымае ў руках посах, скрутак.

Анёл (з грэч. — веснік, ганец) — пасланнік Нябёсаў, прызначаны ахоўваць людзей, пасрэднік паміж Богам і чалавекам. У народнай культуры анёл уяўляўся маладым, прыгожым юнаком са светлымі доўгімі валасамі, які лётае над зямлёй на белых крылах. Часам ён апрануты ў белае, часам — у залачонае адзенне і трымае ў руках посах, скрутак.

Паводле народных павер’яў, “зоры — гэта вакенцы, праз якія глядзяць на свет анёлы. Колькі людзей на свеце, столькі і анёлаў. У кожнай жывой душы ёсць свой анёл-ахоўнік. Як народзіцца чалавек — новага анёла дасылае Бог берагчы яго ад грахоў, ад ашуканства нячыстай сілы. Зробіць анёл новае вакенца, сядзе каля яго і назірае, а сам кожную справу зямную ў кнігу нябесную запісвае. Памёр чалавек — зачыняецца вакенца, падае яго зорка з нябёсаў на зямлю”. Калі на небе згасала зорка, то казалі, што “анёл за душой памерлага паляцеў”. Калі ў гэты момант загадаць сваё жаданне, яно абавязкова спраўдзіцца, таму што ў гэтую хвіліну анёлы не могуць ні ў чым адмовіць.

  • Існавала ўяўленне, што анёл да чалавека прылятае ў дзень яго нараджэння, з яго першым самастойным подыхам, вядзе па жыцці і ў момант смерці стаіць пры галаве, каб потым забраць яго душу да Бога на нябёсы. 
  • Лічылася, што дзіця “размаўляе” з анёламі да таго часу, пакуль у яго не зарасце цемечка.
  • Паводле народных уяўленняў, у кожнага чалавека ёсць свой анёл і свой злы дух.  Добры дух, добры анёл знаходзіцца над правым плячом чалавека. Сатана-спакуснік, злы ці паўшы анёл — над левым плячом. Таму ў абрадах, якія выконвалі ачышчальную функцыю, дзеянні неабходна было выконваць на левы бок і праз левае плячо.
  • Лічылася, што ў вялікія святы ці ў дні ўшанавання продкаў анёлы за рукі прыводзяць душы памерлых, падводзяць да вокнаў, каб тыя зірнулі ў хату і ўбачылі, як жывуць іх дзеці і ўнукі. Так з’явілася строгая забарона выліваць брудную ваду, выкідаць смецце, пляваць і г.д. праз вокны.
  • Калі выходзілі з хаты, абавязкова клікалі з сабой анёла-ахоўніка: “Анёл мой, пойдзем са мной, ты — наперадзе, а я — за табой”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter