Ад спрадвечнага да сучаснага.

Асвечанае яйка. Пасля вяртання з храма адно асвечанае чырвонае яйка гаспадыня абавязкова клала ў чырвоны кут за абразы. На працягу ўсяго года яно выконвала ролю надзейнага абярэга ад усялякіх непрыемнасцей: ад хвароб дамачадцаў, ад сварак у хаце, ад штукарстваў дамавіка, ад маланкі і пажару. Такое яйка магло ляжаць тры і болей года і не псавалася. У якасці абрадавага эквіваленту маглі захоўваць за абразамі толькі шалупінне ад першага з’едзенага яйка.

Некалі яйка, якое захоўвалася за бажніцай на працягу года, выбіралі шляхам выканання спецыяльнага абрадавага дзеяння. Калі ў іншай мясцовасці перавагу аддавалі “першаму” яйку, то вяцічы надзялялі цудадзейнай сілай “апошняе”. У Вялікую суботу гаспадыня клала за бажніцу столькі яек, колькі чалавек жыло ў хаце, і да іх дадавала яшчэ адно. Назаўтра раніцай усе члены сям’і падыходзілі да абразоў і бралі адтуль па аднаму яйку для хрыстосавання ў час першай святочнай трапезы. Тое ж яйка, якое заставалася, апошняе, і лічылася моцным апатрапеем — абярэгам-ахоўнікам.
У асяроддзі славянскіх народаў былі шырока распаўсюджаны павер’і аб незвычайных цудадзейных здольнасцях велікодных яек, асабліва тых, якія прайшлі абрад дадатковай сакралізацыі. Напрыклад, калі ў вёсцы загарэлася хата і была небяспека перакідвання агню на суседнія пабудовы, то мясцовыя ведуны рабілі наступнае: нехта з мужчын апранаў на сябе чыстае адзенне, браў велікоднае яйка і тройчы па сонцы аббягаў вакол палаючай хаты, а затым са словамі “Хрыстос уваскрос!” кідаў яйка ў агонь.
У абрадах беларусаў яйка-абярэг выконвала яшчэ і прадуцыравальную функцыю. Асабліва выразна яна прасочвалася ў абрадах сельскагаспадарчай і жывёлагадоўчай накіраванасці. Адно велікоднае яйка пакідалі для асвячэння зерня ў час засевак. Яго клалі ў зерне ў тую сявеньку, з якой звычайна гаспадар выконваў самае першае засяванне. Ён браў яйка з сабой у поле і а) мог перад пачаткам работы з’есці сам, б) мог закапаць у зямлю, в) мог раскрышыць і рассыпаць па ворыве. Людзі верылі, што выкарыстанне святочнага атрыбута будзе спрыяць захаванню ўраджаю ад маланкі, дажджу. Трэба сказаць, што ўвогуле фактычна ва ўсіх святах, якія адзначаліся ў прамежку ад Вялікадня і да Купалля, яйка было адным з асноўных рытуальных атрыбутаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter