Ад спрадвечнага да сучаснага.

Ярыла. У сувязі з прыродна-касмічнымі ўмовамі зоны рассялення ўсходніх славян і надыходу доўгачаканага перыяду падрыхтоўкі да пачатку сельскагаспадарчых работ вялікай павагай карыстаўся той момант у руху Сонца, калі дзень станавіўся роўным ночы, г.зн. дзень веснавога раўнадзенства.

Ярыла. У сувязі з прыродна-касмічнымі ўмовамі зоны рассялення ўсходніх славян і надыходу доўгачаканага перыяду падрыхтоўкі да пачатку сельскагаспадарчых работ вялікай павагай карыстаўся той момант у руху Сонца, калі дзень станавіўся роўным ночы, г.зн. дзень веснавога раўнадзенства.

Нашы продкі ў дзень веснавога раўнадзенства святкавалі бадай што самую непаўторную па сваёй сутнасці падзею ў жыцці космасу і прыроды — канчатковую перамогу Дня над Ноччу. Бог Сонца Ярыла дасягаў у сваім развіцці такой вышыні і росквіту, якія дазвалялі яму ўладарыць зямлёй большую частку сутак. З дня веснавога раўнадзенства і да наступнай знакавай мяжы — летняга сонцазвароту — Ярыліны дні былі самымі працяглымі, самымі доўгімі, а значыць, вялікімі. Менавіта таму свята пералому ў прыродным колазвароце і атрымала самую празрыстую і зразумелую назву: вялікі (доўгі) дзень = Вялік (і) дзень!
Ярыла — старажытны славянскі бог урадлівасці, які ўвасабляў вясновае абуджэнне прыроды (корань яр- у рускай, беларускай, украінскай мовах азначае малады, вясновы, поўны сіл, новы). Ярыла паўставаў у выглядзе прыгожага юнака, які гарцуе на белым кані ў белым адзенні, на яго галаве — вянок з вясновых кветак і траў.
Па народных уяўленнях, там, дзе праехаў Ярыла, хутчэй абуджаецца прырода: раскрываюцца пупышкі на дрэвах, пачынаюць цвісці сады, узыходзіць збажына і г.д.
Акрамя таго, Ярыла сімвалізаваў абуджанае вясной каханне ў сэрцах дзяўчат і юнакоў: “погляд яго п’яніць стрэчнага і ахоплівае сэрцы каханнем”, “на каго паглядзіць, у таго ў сэрцы разгарыцца каханне”.
У дзень святкавання Ярылы дзяўчаты апраналі лепшае адзенне, на галаву надзявалі вяночкі з вясновых кветак і траў, затым абіралі самага прыгожага юнака, саджалі яго на каня, вазілі па палях і спявалі абрадавыя песні. Да Ярылы звярталіся з просьбай аб цёплым леце, добрым ураджаі, каханні.

  • Народнае гулянне — карагоды, песні, гульні — працягвалася ўвесь дзень і заканчвалася ўначы каля вогнішчаў, якія раскладалі на пагорку, узвышшы.
  • “Пахаванне Ярылы” звычайна прымяркоўвалі да дня летняга сонцастаяння, таму што зерне ўжо прарасло новым коласам — дало ўраджай, а Сонца страчвала моц, ішло на спад.
  • З прыходам хрысціянства рысы і якасці славянскага Ярылы былі пераадрасаваны святому Георгію Перамаганосцу, які нарадзіўся ў Кападокіі, у юныя гады стаў воінам і за тое, што прыняў хрысціянства, яго жорстка закатавалі. Адбылося гэта ў ІІІ ст. н. э. У народзе яго завуць Юраем і ўшаноўваюць 6 мая.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter