Ад спрадвечнага да сучаснага.

Парог як мяжа. У пахавальным абрадзе парог асабліва яскрава выконваў ролю мяжы, своеасаблівага пераходу з аднаго свету ў другі: калі выносілі з хаты труну з нябожчыкам, яе тройчы ставілі на парог, тым самым сімвалізавалі пераход у свет продкаў. Пры гэтым нехта са старых ціхенька прыгаворваў: “Прымайце чарговага прадстаўніка нашага роду”.

Парог як мяжа. У пахавальным абрадзе парог асабліва яскрава выконваў ролю мяжы, своеасаблівага пераходу з аднаго свету ў другі: калі выносілі з хаты труну з нябожчыкам, яе тройчы ставілі на парог, тым самым сімвалізавалі пераход у свет продкаў. Пры гэтым нехта са старых ціхенька прыгаворваў: “Прымайце чарговага прадстаўніка нашага роду”.

  • У некаторых рэгіёнах існаваў такі звычай: у дзень пахавання бацькі ці маці дзіця-сірату саджалі на парог. Яму давалі з’есці невялікі кавалак хлеба з соллю. Такія рытуальныя дзеянні былі накіраваны на тое, каб потым яно не так моцна сумавала па бацьках.
  • Па той жа прычыне парог стаў месцам рытуальнага ахвяравання: пад парогам лазні ці свірна хавалі чорнага пеўня — задобрыць гаспадара лазні; пад парогам новай канюшні закопвалі бярозавае палена, каб “коні вадзіліся”.
  • Парог   быў   важным “удзельнікам” вялікай колькасці варожбаў, на ім выконвалі магічныя дзеянні лячэбнага характару. Так, менавіта на парозе “адгаворвалі” такое цяжкае захворванне, як эпілепсія (“падучая”).
  • Перад тым як накіравацца ў далёкую дарогу, людзі абавязкова на некалькі імгненняў сядалі каля парога, чыталі малітвы, замовы. Не-здарма кажуць: “Без Бога не да парога!” Такія дзеянні можна было патлумачыць так: у продкаў, добрых духаў — вартаўнікоў хаты прасілі падтрымкі ў далёкай, а таму небяспечнай дарозе.
  • Людзі, якія жадалі нашкодзіць гаспадарам хаты, клалі пад парог соль, зямлю з могілак, іголкі ці іншыя рэчы. Калі вы сутыкнуліся с такімі рэчамі, ніколі не прыбірайце іх голымі рукамі. Самы лепшы сродак барацьбы з такім становішчам — папрасіць прыбраць гэтыя рэчы якую-небудзь пабочную асобу. Справа ў тым, што самі па сабе гэтыя рэчы не могуць прынесці шкоды, калі на іх не прачытана замова. А той, хто чытае замову, павінен ведаць ваша імя пасля хрышчэння. Акуратна збярыце соль ці зямлю, загарніце і спаліце на скрыжаванні шляхоў. Калі гэта рабілі хатнім венікам, прыносіць яго дадому было ўжо нельга.
  • У той жа час парог заўсёды быў ахоўнікам хаты. Каб перасцерагчы сябе і хату ад бед і нястачаў, у парог забівалі асінавы кол, сыпалі асвечаны на Спаса мак, перад прыходам у хату “няпрошаных” гасцей у парог забівалі па баках два цвікі.
  • У паўсядзённым жыцці людзям    забаранялася    ся-дзець ці стаяць на парозе. Адказ просты: “Нельга турбаваць продкаў без прычыны”. Асабліва гэта забарона тычылася нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат.
  • Здавён лічыцца, што размовы, якія вядуцца праз парог, ці рэчы, перададзеныя праз парог, прывядуць да сваркі.
  • Калі чалавек, выходзячы з хаты, раптам зачапіўся за парог правай нагой — гэта прадказвала поспех, левай — сёння не пашанцуе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter