Лукашенко поздравил участников и гостей торжества Дня белорусской письменности

Ад Скарыны да нашых сэрцаў

Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна вiншую вас з Днём беларускага пiсьменства.


У Год культуры яго правядзенне набывае асаблiвае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасцi беражлiвага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якiя дайшлi да нас праз стагоддзi, i ўзбагачэння нацыянальнай скарбнiцы дасягненнямi нашых таленавiтых сучаснiкаў, бо гiстарычная памяць i гонар за Радзiму служаць трывалым падмуркам для далейшага развiцця краiны.

Сёлета эстафету па правядзеннi мерапрыемстваў прымае Рагачоў — горад, з якiм звязаны лёсы Уладзiмiра Караткевiча, Мiхася Лынькова i Андрэя Макаёнка. Лейтматывам творчасцi гэтых пiсьменнiкаў сталi любоў да роднай зямлi, павага да працавiтых i добразычлiвых людзей.

Упэўнены, багатая праграма свята паслужыць плённаму развiццю беларускага слова i пашырыць рады яго прыхiльнiкаў.

Жадаю ўдзельнiкам i гасцям Дня беларускага пiсьменства творчага натхнення, дабрабыту i поспехаў ва ўсiх справах.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Советская Белоруссия № 169 (25051). Суббота, 3 сентября 2016
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter