Ад школьнага парога — цвярозая дарога

Крыху гiсторыi: пiву звыш 6 тысяч гадоў. Рэцэпт прыгатавання гэтага напою з ячменнага соладу ўвекавечаны на грабнiцы егiпецкага фараона. Рабам, якiя будавалi пiра-мiды, на дзень выдавалi 2 збаночкi пiва, 2 хлябцы i цыбулiну: пiва iшло i за ваду, i за чай, i за суп.

Сёння Еўропа ставiць рэкорды па колькасцi спажывання пiва на душу насельнiцтва: 158 лiтраў у год у чэхаў, 119 лiтраў у немцаў. Партыя “прахiльнiкаў пiва” расце як на дражджах i ў тых краiнах, дзе пiва было на другiх ролях, напрыклад, у Расii i Кiтаi. У Беларусi за мiнулы год на душу насельнiцтва прыйшлося 38,5 лiтра пiва (у 2003-м — 19,5 лiтра).
Так ёсць, i з гэтым, пэўна, нiчога не зробiш. Адзiнае, з чым згадзiцца мы не маем права, гэта з алкагалiзацыяй моладзi. З тым, што пiва становiцца нязменным спадарожнiкам маладзёжных тусовак, неабходным элементам баўлення часу, своеасаблiвым сiмвалам “прыгожага жыцця”, атрыбутам упэўненасцi i паспяховасцi, паказчыкам “круцiзны”, даросласцi, усёдазволенасцi. Безупынная рэклама толькi ўздымае рэйтынг пiва, спрыяе замацаванню пiўной моды сярод сучаснiкаў. Шырацца маштабы ўжывання пiва непаўналетнiмi: пiва даўно пацяснiла модную кока-колу. 66% студэнтаў i 48% навучэнцаў школ рэгулярна спажываюць пiва. Некаторыя падлеткi першую бутэльку пiва “асiльваюць” ужо ў 10 гадоў.
Мiж тым пiва — не бязвiнная забаўка. Паўлiтровая бутэлька пiва раўнацэнна 60 грамам гарэлкi. 45% алкаголiкаў сталi такiмi менавiта з-за рэгулярнага ўжывання пiва. I ўвогуле пiва — стартавая пляцоўка, з якой пачынаецца алкагалiзм. Не ўсе ведаюць i тое, што ў хмельным напоi змяшчаюцца гарманальныя рэчывы: пад iх уплывам у мужчын назiраецца пашырэнне таза, павялiчэнне грудных залоз, а ў дзяўчат грубее голас, з’яўляюцца валасы на твары. Не кажучы ўжо пра “пiўны жывоцiк”. Штодзённае ўжыванне кубка пiва — i за год 7 дадатковых кiлаграмаў вагi! Празмернае захапленне пiвам прыводзiць да фармiравання так званага бычынага, цi пiўнога сэрца — пашырэння межаў “жывога матора”: павялiчваецца частата сардэчных скарачэнняў, узнiкаюць арытмii, павышаецца цiск. У падлеткавым i юнацкiм узросце, пакуль арганiзм расце, усе гэтыя змены адбываюцца хутчэй.
 “Пiўная мода” — пастка для маладых. Нездарма ў многiх краiнах пiва як алкагольны напiтак не дазваляецца ўжываць да 21 года. Згадаем: 19-гадовая дачка амерыканскага прэзiдэнта Буша была пакарана 12 гадзiнамi грамадска-карысных работ толькi за адну выпiтую шклянку пiва.
Важна разбурыць няправiльны стэрэатып, развянчаць iлюзорны iмiдж хмельнага пiўнога напою, расказаць маладым праўду. У рамках доўгатэрмiновай асветнiцкай акцыi для падлеткаў “Ад школьнага парога — цвярозая дарога” раённая бiблiятэка прапануе юным бярэзiнцам шэраг мерапрыемстваў антыалкагольнага напрамку на працягу ўсяго года. Летам такая работа доўжыцца сярод адпачываючых у летнiках.
Патрэбен сiмбiёз неназойлiвай, умерана дазiраванай пазнавальнай iнфармацыi, пераканаўчай агiтацыi, вобразнай антырэкламы негатыўнага ўздзеяння пiва на здароўе, лёс, iмiдж i кар’еру маладых людзей. Усё гэта мы i ўлiчылi пры арганiзацыi мерапрыемства.
Словам, зрабiлi ўсё, каб падлеткi атрымалi шмат iнфармацыi, часам нечаканай.
Сёння, калi праблема становiцца агульнанацыянальнай, патрабаванне гучыць яшчэ больш жорстка: дзеля сваёй шчаслiвай будучынi i шчасця сваiх дзяцей не ўжывай алкагольных напояў. 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter