Ад ракетчыка да прававеда

Цярністым выдаўся шлях да прафесіі юрыста дэкана факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта Аляксандра Шклярэўскага. Ён з залатым медалём закончыў школу ў Слуцкім раёне і паступіў у Рыжскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча ракетных войск стратэгічнага назначэння. А потым — служба на Далёкім Усходзе. У 1992 годзе вярнуўся ў родную Беларусь і паступіў на працу ў органы Міністэрства ўнутраных спраў. Закончыў Акадэмію МУС. Менавіта там і вырашыў стаць юрыстам. Выкладаў на кафедрах «Адміністратыўная дзейнасць у органах унутраных спраў» і «Канстытуцыйнае права». У 2005 годзе Аляксандра Мікалаевіча назначылі намеснікам дэкана факультэта права БДЭУ. Цяпер жа ён дэкан. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, з’яўляецца спецыялістам у вобласці адміністратыўнага, фінансавага і інфармацыйнага права, аўтарам больш 20 навуковых работ. Але галоўны клопат Аляксандра Шклярэўскага — факультэт. А ён даволі спецыфічны. Тут існуюць дзве спецыялізацыі — «Гаспадарчае права» і «Прававое забеспячэнне знешнеэканамічнай дзейнасці». Факультэт адкрыўся па патрабаванню часу. Бо развіццё эканомікі запатрабавала высокапрафесiйных прававедаў, якія былі б не толькі добрымі юрыстамі, але і разбіраліся б у розных галінах народнай гаспадаркі. Таму студэнты вывучаюць эканамiчныя дысцыпліны — «Бухгалтарскі ўлік», «Рэвізія і аўдыт», «Эканамічная тэорыя», «Падаткі і падаткаабкладанне». Іх чытаюць кваліфікаваныя выкладчыкі іншых факультэтаў. Дэкан не без задавальнення адзначае, што ўсе выпускнікі факультэта запатрабаваны, іх ахвотна запрашаюць на працу, у тым ліку і ў праваахоўныя органы.   Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Цярністым выдаўся шлях да прафесіі юрыста дэкана факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта Аляксандра Шклярэўскага. Ён з залатым медалём закончыў школу ў Слуцкім раёне і паступіў у Рыжскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча ракетных войск стратэгічнага назначэння. А потым — служба на Далёкім Усходзе.

У 1992 годзе вярнуўся ў родную Беларусь і паступіў на працу ў органы Міністэрства ўнутраных спраў. Закончыў Акадэмію МУС. Менавіта там і вырашыў стаць юрыстам. Выкладаў на кафедрах «Адміністратыўная дзейнасць у органах унутраных спраў» і «Канстытуцыйнае права».

У 2005 годзе Аляксандра Мікалаевіча назначылі намеснікам дэкана факультэта права БДЭУ. Цяпер жа ён дэкан. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, з’яўляецца спецыялістам у вобласці адміністратыўнага, фінансавага і інфармацыйнага права, аўтарам больш 20 навуковых работ.

Але галоўны клопат Аляксандра Шклярэўскага — факультэт. А ён даволі спецыфічны. Тут існуюць дзве спецыялізацыі — «Гаспадарчае права» і «Прававое забеспячэнне знешнеэканамічнай дзейнасці». Факультэт адкрыўся па патрабаванню часу. Бо развіццё эканомікі запатрабавала высокапрафесiйных прававедаў, якія былі б не толькі добрымі юрыстамі, але і разбіраліся б у розных галінах народнай гаспадаркі. Таму студэнты вывучаюць эканамiчныя дысцыпліны — «Бухгалтарскі ўлік», «Рэвізія і аўдыт», «Эканамічная тэорыя», «Падаткі і падаткаабкладанне». Іх чытаюць кваліфікаваныя выкладчыкі іншых факультэтаў.

Дэкан не без задавальнення адзначае, што ўсе выпускнікі факультэта запатрабаваны, іх ахвотна запрашаюць на працу, у тым ліку і ў праваахоўныя органы.  

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter