Акадэмія навук з 18 да 24 лютага правядзе Тыдзень роднай мовы. Прымеркаваны ён да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Дарэчы, гэтае свята заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. Яго галоўная мэта — захаванне культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. З гэтай нагоды мы запыталіся ў мінчан аб іх любімых беларускіх словах і творах.

— Мой любімы паэт — Максім Багдановіч, у студэнцтве яго зборнікам «Вянок» проста зачытвалася. А любімы празаік — Кандрат Крапіва, мне здаецца, яго сатыра з вострым і дакладным словам не можа пакінуць чытача абыякавым. Са студэнцтва шмат гадоў ужо прайшло, цяпер па-беларуску горш размаўляю, падзабываюцца некаторыя словы. Таму мне больш падабаецца слухаць, чым гаварыць. Вельмі ў душу западаюць песні ансамбля «Сябры», такі прыгожы голас у Анатоля Ярмоленкі, у дадатак яго чыстае беларускае вымаўленне само па сабе сапраўдная музыка для маіх вушэй. Яшчэ магу заслухацца, калі дыктары па радыё на чыстай мове, ды яшчэ пастаўленым голасам вядуць перадачы.

Андрэй і Сямён вучацца на чацвёртым курсе факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва БНТУ:

Апытваў Ілья НОВІКАЎ
Фота аўтара