Ад Нэма да Шэкспіра

У гэту суботу ў Гродзенскім драмтэатры пройдзе гала-канцэрт

У суботу ў Гродзенскім драмтэатры пройдзе гала-канцэрт, які адкрые шэраг мерапрыемстваў у культурнай сталіцы Беларусі 2014 года.

На адной сцэне выступяць артысты Гродзенскай капэлы, групы сучаснай харэаграфіі «Тад», а таксама ўраджэнцы горада Саша Нэма і Галіна Шышкова.

Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага, на правядзенне ўсіх мерапрыемстваў плануецца выдаткаваць каля 2,1 мільярда рублёў.

Ужо ў лютым у Гродне пройдзе адкрыты фестываль фокуснiкаў, у канцы красавіка — тэатральны тыдзень «Красавіцкая Шекспiрыяда». У ліпені на вуліцы Лідскай адкрыюць кузню i правядуць свята кавалёў. Майстры сюды з’едуцца з усёй Беларусі і Літвы. Увосень аматараў класічнай музыкі збярэ першае міжнароднае свята арганнай музыкі «Арганы Еўропы гучаць у Гродне», у другі раз пройдзе свята класічнай музыкі «Дом Тызенгаўза». У лістападзе ў Новым замку адбудзецца святочны баль.

Усяго ж на працягу года ў Гродне пройдзе каля 140 культурных мерапрыемстваў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter