Ушанаваны вядомыя творчыя калектывы беларускай дыяспары ў Расіі

Ад Мінска да Цюмені

Ушанаваны вядомыя творчыя калектывы беларускай дыяспары ў Расіі

Па прадстаўленні Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі пяць самадзейных творчых калектываў беларусаў ды іх кіраўнікі, муніцыпальная ўстанова культуры і актывісты дыяспары адзначаны граматай Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур – за вялікі ўклад у захаванне і пашырэнне беларускай народнай культуры ў Расіі. Інфармацыя ёсць на сайце www.belros.org

Сярод узнагародажаных ёсць і тыя, каго ведаюць чытачы “Голасу Радзімы”. Гэта, у прыватнасці, два гурты дыяспары з Цюменьскай вобласці: народны фальклорна-этнаграфічны “Вячоркі” (створаны ў 1986 г.) ды народны фальклорны “Россияночка” (створаны ў 1991 г.) Ермакоўскага сельскага Дома культуры – абодва з Вікулаўскага раёна. Адзначаны іх мастацкія кіраўнікі (заслужаная работніца культуры Расіі Валянціна Міхіенка ды Надзея Вычужаніна) і муніцыпальная аўтаномная ўстанова культуры “Цэнтр культуры і вольнага часу Ввікулаўскага раёна”. У кіраўніцы цэнтра Алены Серабраковай, як мы пісалі, бацька – этнічны беларус (гл.: “Роду глыбокія карані”, ГР, 03.06.2015).

Ушанаваны і Ганаровы генеральны консул Беларусі, стваральнік суполкі “Саюз-інтэграцыя брацкіх народаў” Уладзімір Шугля, вядучы спецыяліст аддзела па справах этнакультурных аб’яднанняў і казацтва Камітэта па справах нацыянальнасцяў вобласці Сяргей Яфімчык. Дарэчы, Сяргей Аляксандравіч раней узначальваў праўленне Нацыянальна-культурнага таварыства Цюменьшчыны “Аўтаномія Беларусь”, яны з жонкаю Святланай – салісты вядомага ў Цюмені ансамбля “Лянок”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter