Музей книги — гордость Национальной библиотеки

Ад мініяцюр да фаліянтаў

Сёлета Музей кнігі беларускага «алмаза ведаў» адзначае 15-годдзе. Ён быў адкрыты 1 верасня 2006 года, каб пазнаёміць наведвальнікаў з беларускай кніжнай культурай, расказаць пра шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі і прадэманстраваць багатую калекцыю кніжных помнікаў Нацыянальнай бібліятэкі.


У выставачнай зале экспануецца больш за 300 унікальных кніжных помнікаў: рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, а таксама рэдкія выданні XV—XXI стагоддзяў. Жамчужына калекцыі — кнігі Бібліі (1517—1519) беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Таксама прадстаўлены шэдэўры XVI—XVIII стагоддзяў, якія выйшлі з друкарняў Радзівілаў у Брэсце і Нясвіжы, Пятра Мсціслаўца і братоў Мамонічаў у Вільні, Максіма Вашчанкі ў Магілёве і іншых.

Цікавасць выклікаюць старадаўнія вокладкі XV—ХХ стагоддзяў, мініяцюрныя выданні і фаліянты, а таксама асобнікі з аўтографамі беларускіх і замежных пісьменнікаў і мастакоў. На выставе можна ўбачыць кнігі з аўтографамі Максіма Багдановіча, Мікалая Гогаля, Івана Буніна, Віктора Гюго, Марыны Цвятаевай, Марка Шагала і іншых.

Сёння музей не толькі сучасная экспазіцыйная пляцоўка, але таксама навуковы і адукацыйны цэнтр. Тут праводзяцца разнастайныя навуковыя і навуко-папулярныя мерапрыемствы. Знакавы праект — «У госці да кніг», у межах якога са «старажыламі» кніжнай культуры знаёмяцца дзеці. Заняткі праходзяць з прымяненнем актыўных і інтэрактыўных методык, творчых заданняў і гульняў.




mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter