Ад кветак да феерверка

Святкаванне 3 ліпеня ў Брэсце пачнецца з ускладання кветак

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Брэсце пачнецца раніцай 3 ліпеня ўрачыстым ускладаннем кветак да помніка вызваліцелям горада на плошчы Свабоды і ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

Урачыстасці пройдуць не толькі ў цэнтры Брэста. Адбудуцца святы мікрараёнаў Паўднёвы і Рэчыца, на гарадскім пляжы пройдуць спаборніцтвы па пляжным футболе сярод аматарскіх каманд. Народныя гулянні прыме таксама парк Воінаў-iнтэр-нацыяналістаў, што ў мікрараёне Усход, і гарадскі парк імя 1 Мая.

На пешаходнай вуліцы Савецкай можна будзе сустрэць прыгажунь, апранутых у пасляваенныя строі. Такую акцыю ў дзень вызвалення краiны вырашылі правесці брэсцкія цырульнікі, стылісты і візажысты. За дэфіле і фотасесіяй дзяўчат на фоне брэсцкіх славутасцей зможа паназіраць кожны.

Галоўны ж канцэрт і акцыю «Спяваем гімн разам» прыме цэнтральная плошча Леніна. А вось феерверк госці свята змогуць паглядзець на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

Дарэчы, сёлета менавіта тут, ля ўваходу ў мемарыяльны комплекс, адбудзецца і вялікі святочны канцэрт з удзелам брэсцкіх артыстаў. Таксама выступіць Акадэмічны ансамбль песні і танца Расійскай арміі імя Аляксандрава.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter