С произведениями белорусских поэтов и композиторов можно познакомиться на новом ресурсе Национальной библиотеки

Ад калыханкі да оперы

Знаёмцеся — новы анлайн-рэсурс «Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі». На партале music.nlb.by у дадзены момант прадстаўлена каля 300 твораў беларускіх паэтаў і кампазітараў, якія заключылі аўтарскія дагаворы з Нацыянальнай бібліятэкай. Сярод аўтараў як вядомыя паэты і кампазітары, да прыкладу Ігар Лучанок, Дзмітрый Смольскі, Андрэй Мдзівані, так і зусім маладыя таленавітыя прадстаўнікі музычнага мастацтва — Вячаслаў Пяцько, Мікіта Бельцюкоў, Аляксей Пілатаў і іншыя.

nlb.by

Новы рэсурс змяшчае і ноты, і тэксты да песень. Тут, паведамляе nlb.by, оперы, мюзіклы, сімфоніі, сюіты, рамансы, рэп, народныя песні, калыханкі і многае іншае. Асаблівае месца ў рэсурсе займаюць музычныя творы на вершы класікаў беларускай літаратуры — Петруся Броўкі, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Адама Міцкевіча і іншых. Кожны дакумент мае апісанне, у якое ўключаны звесткі пра аўтара, год стварэння, мову, прадметную галіну, выгляд і жанр музычнага твора. Пазначаны і назвы музычных інструментаў, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні кампазіцыі. Таму рэсурс можа служыць добрай дапамогай пры навучанні ігры на тым ці іншым інструменце. Парталам таксама могуць карыстацца гісторыкі, музыказнаўцы, выкладчыкі і ўсе, хто цікавіцца беларускай музыкай на сучасным этапе.

perfectacoustic.it

Плануецца, да канца года анлайн-рэсурс «Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі» бу­дзе наліч­ваць больш за 600 твораў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter