Абяцаюць мора жартаў

Пяты ўсебеларускi фестываль народнага гумару “Аўцюкi-2006” адбудзецца 21—22 лiпеня.

 Праграма фестывалю, якi традыцыйна праходзiць у вёсках Вялiкiя i Малыя Аўцюкi Калiнкавiцкага раёна Гомельскай вобласцi, шматабяцальная. У аснове сцэнарыя свята — вяселле беларускiх герояў Каласка i Калiнкi. Гледачы змогуць стаць удзельнiкамi свята. Сустракаючы гасцей, “мытнiкi” будуць правяраць у iх наяўнасць гумару. Пачнецца iгрышча адкрыццём мiжнароднага аэрапорта “Аўцюкi”, куды прызямлiцца самалёт з незвычайнымi пасажырамi. Прысутныя стануць сведкамi ўрачыстага “пляскання языком”. На месцы магчымага будаўнiцтва музея народнага гумару будзе закладзены камень. У першы дзень фестывалю адбудзецца конкурс на лепшую прыпеўку i анекдот. Акрамя таго, журы назаве iмя гаспадынi, якая лепш гатуе, вызначыць лепшую сядзiбу, лепшую будку для сабакi i самага вернага сабаку. Пераможцаў чакаюць вельмi карысныя ў гаспадарцы прызы: мяшок цукру, мяшок камбiкорму, сабака, парася.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter