Абяцаюць аншлаг

Попыт на білеты на XI форум «Март-контакт» б’е ўсе рэкорды

Попыт на білеты на XI Міжнародны форум «Март-контакт» у Магілёве б’е ўсе рэкорды.

Да папулярнага фэста амаль два месяцы, але большасць білетаў на спектаклі ўжо раскуплена. Асаблівую цікавасць у магіляўчан выклікалі пастаноўкі «Злачынства і пакаранне» і «Да заўтра» калектываў з Санкт-Пецярбурга і Ніжняга Ноўгарада. Адзін з жыхароў абласнога цэнтра не пашкадаваў 4 з паловай мільёны рублёў і набыў квіткі на ўсе спектаклі форуму. Рэкордным продажам білетаў, а іх кошт вагаецца ад 25 да 250 тысяч рублёў, спрыяе рэалізацыя іх па Інтэрнэце, якая арганізавана ўпершыню.

— «Март-контакт» у гэтым годзе пройдзе з 21-га па 27 сакавіка, — удакладніў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец. — Гледачоў чакаюць монаспектаклі і пластычныя пастаноўкі, кабарэ і прадстаўленне пад адкрытым небам. Гасцямі форуму стануць творчыя калектывы з Расіі, Украіны, Літвы i Германіі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter