Календарь с белорусскими пословицами выпустили в рамках социального проекта

Абы бог да добры людзі

«Быў бы сад, а салаўі прыляцяць», «Гаспадарку весці — не барадой трэсці», «Абы бог да добры людзі, то ўсё добра будзе»… Такімі мудрымі выслоўямі пачынаецца кожны месяц у календары «Добрыя жарты», які выпусціла да Новага, 2020 года Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1. У распрацоўцы календара прымалі ўдзел наведвальнікі цэнтра рэабілітацыі Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа» па падтрымцы людзей з псіхічнымі расстройствамі. Наведвальнікі цэнтра прачыталі каля васьмі тысяч беларускіх прыказак, асэнсавалі іх і абралі некалькі дзясяткаў найбольш цікавых, пасля чаго ўжо прапанавалі свае ідэі беларускай мастачцы Таццяне Быц.
Фота прадастаўлена арганізатарамі праекта

— Святкаваць разам урачыстыя даты — добрая традыцыя, а ў дадзеным выпадку яшчэ і карысная, бо дапамагае ў рэабілітацыі. Менавіта таму нам падалася цікавай ідэя выпусціць каляндар, які б нагадваў наведвальнікам цэнтра пра прыемныя сустрэчы, якія іх чакаюць, —
адзначыла на прэзентацыі календара прадстаўніца Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў Кацярына Гузоўская-Гара. — Выпуск календара стаў сапраўды асаблівай падзеяй для нашых спецыялістаў і ­ўдзельнікаў рэабілітацыйных праграм.

Каляндар не паступіць у продаж, але будзе распаўсюджвацца праз Мінскі клубны дом «Адкрытая душа». Падтрымаць яго наведвальнікаў і спецыялістаў можна, аказаўшы валанцёрскую ці спонсарскую дапамогу. А як вядома, перад Новым годам і Раством прынята дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter