Абраны аднагалосна

Сход Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі...

Сабрацца на свой сход Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі прымусіла неабходнасць вырашыць некаторыя арганізацыйныя моманты напярэдадні ІІ з’езда саюза, які адбудзецца 17-га і 18 кастрычніка. Але была і яшчэ адна акалічнасць: у сувязі з заўчаснай смерцю старшыні аддзялення паэта Рыгора Сакалоўскага трэба было абраць новага кіраўніка.

Падчас разгляду пытання паступіла прапанова ўзначаліць абласную пісьменніцкую арганізацыю вядомаму літаратару, генеральнаму дырэктару рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва” Алесю Карлюкевічу, які і быў абраны старшынёй аднагалосна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter