Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь “Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь”

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 5 кастрычнiка 2006 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 кастрычнiка 2006 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года “Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь” у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031; 2006 г., N 78, 2/1202) наступныя змяненне i дапаўненне:
1. Абзац дваццаць чацвёрты артыкула 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
“вядуць дзяржаўную статыстыку па формах нецэнтралiзаваных дзяржаўных статыстычных назiранняў i ўказаннях па iх запаўненню, якiя распрацоўваюцца iмi i зацвярджаюцца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання ў галiне дзяржаўнай статыстыкi;”.
2. Пункт 3 артыкула 37 дапоўнiць словамi “, цi iншых выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi”.
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
А.ЛУКАШЭНКА
8 лiстапада 2006 года, г.Мiнск
N 177-3

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter