Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2013 года

За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры...

У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2013 года ў памеры 100 базавых велічынь:

Дрозд Людміле Валянцінаўне, старшаму трэнеру-выкладчыку па веславанню на байдарках і каноэ ўстановы адукацыі «Мінская дзяржаўная абласная сярэдняя школа — вучылішча алімпійскага рэзерву»;

Лабачову Анатолію Леанідавічу, трэнеру-выкладчыку аддзялення цяжкай атлетыкі ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву»;

Пратасавай Марыне Адольфаўне, трэнеру-выкладчыку вучэбна-спартыўнай установы «Гродзенская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 3».

2. Міністэрству фінансаў выдзеліць з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрству спорту і турызму неабходныя сродкі на выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2013 года.

3. Не абкладаць падаходным падаткам сумы спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2013 года, якія выплачваюцца ў адпаведнасці з дадзеным Указам.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

6 студзеня 2014 г.

г. Мінск

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter