«Аазіс» для малых і дарослых

У Магілёўскай дзіцячай бальніцы абсталююць гульнёвыя пакоі

Нямецкае таварыства «Дапамога дзецям, якія пацярпелі ад Чарнобыля» плануе абсталяваць у Магілёўскай дзіцячай бальніцы гульнёвыя пакоі для маленькіх пацыентаў, а таксама пакоі псіхалагічнай разгрузкі для іх бацькоў.

Усё неабходнае для гэтага, расказала ў час свайго візіту ў Магілёў старшыня таварыства Хайн Андрэа, ужо закуплена і хутка будзе дастаўлена ў бальніцу. Нямецкія партнёры падкрэслілі, што новы праект «Аазіс» дазволіць укамплектаваць палаты так, каб бацькі і дзеці маглі адпачыць там ад звыклай бальнічнай атмасферы.

Адзначым, што з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі Магілёва таварыства горада Эрфтштат супрацоўнічае даўно, на яго рахунку шмат добрых спраў. А ў бліжэйшы час нямецкая арганізацыя збіраецца прывезці ў дзіцячую бальніцу горада спецыяльныя дапаможныя сродкі для перамяшчэння хворых. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter