ААТ «Хацілы» Пастаўскага раёна: грошы не на вецер, а на самае перадавое

Адна экскурсія змяняе другую. Прычына таму — 12 робатаў, якія абслугоўваюць дойны статак гаспадаркі. Надоі малака перавалілі за 7 тысяч кілаграмаў на карову і прадукцыя толькі сорту «экстра». На вышыні і хацілаўскія хлебаробы. Яны, можна сказаць, «прыжыліся» на рэспубліканскіх «Дажынках». Вось і сёлета занялі першае месца ў вобласці па ўраджайнасці зерневых. На круг сабрана 45,7 цэнтнера. Дзяржзаказ па продажы хлеба дзяржаве перавыкананы ў... 5 разоў!

ДАРОГУ ў ААТ «Хацілы» Пастаўскага раёна ведаюць ва ўсёй краіне

Адна экскурсія змяняе другую. Прычына таму — 12 робатаў, якія абслугоўваюць дойны статак гаспадаркі. Надоі малака перавалілі за 7 тысяч кілаграмаў на карову і прадукцыя толькі сорту «экстра». На вышыні і хацілаўскія хлебаробы. Яны, можна сказаць, «прыжыліся» на рэспубліканскіх «Дажынках». Вось і сёлета занялі першае месца ў вобласці па ўраджайнасці зерневых. На круг сабрана 45,7 цэнтнера. Дзяржзаказ па продажы хлеба дзяржаве перавыкананы ў... 5 разоў!

ПАЧАЦЬ, напэўна, трэба з таго, што ААТ «Хацілы» з’яўляецца элітнай насенняводчай гаспадаркай. Прыйшлі яны да гэтага яшчэ ў 2000 годзе даволі нечакана. Як апавядае галоўны аграном Надзея Брыльянтава-Кірплюк, паехалі аднойчы за элітным насеннем у элітгас на Аршаншчыну за сотні кіламетраў. А былі гады цяжкаватыя, дэфіцыт саляркі. І дарога да таго ж выдалася дрэнная. Вось і выказалі хацілаўцы сваё незадавальненне. Маўляў, несправядліва гэта, што ўсе элітгасы ў адным «кутку» вобласці. Тады і паступіла прапанова з Міністэрства сельскай гаспадаркі арганізаваць ім элітгас у сябе. НДІ земляробства правёў абследаванне зямель у Хацілах, паступіла насенне з гадавальнікаў першага года размнажэння.

Калі ж гаварыць пра сарты, то тут культывуюць толькі беларускія. Напрыклад, пшаніцы — «оду» і «ядвісю».

— Я прынцыпова не працую з іншаземнымі сартамі, — падкрэслівае галоўны аграном Надзея Брыльянтава-Кірплюк. — Нашы беларускія сарты пшаніцы цудоўна падыходзяць для нашых беларускіх зямель. А на Віцебшчыне даюць ад 50 да 80 цэнтнераў з гектара.

На сваіх палях хацілаўцы сеюць гадавальнікамі другога года размнажэння і суперэлітай, а прадаюць  эліту.

У Хацілах знайшлі «лекі» і ад засухі. Тут, калі праводзілі хімпраполку, унеслі ў глебу і амінакіслоты, так званы стымулятар росту. Або яшчэ як па-простаму называюць — антыстрэсавы прэпарат. І хімікаты, і засуха — гэта сапраўды для раслін стрэс. Пераадолець яго якраз і дапамаглі амінакіслоты. Каштавалі яны дорага, 158 мільёнаў. Затое эфект далі ў шмат разоў большы. Дарэчы, прэпарат гэты выкарыстоўвае ўвесь Захад і наша Гродзенская знакамітая хлебаробская вобласць.

Хто-ніхто дырэктара гаспадаркі Вячаслава Крыштафовіча называе скупаватым. Так, ён не выкідвае грошы на вецер, але затое бачыць далёка наперад і схоплівае самае перадавое.

Зусім нядаўна на двары майстэрняў з’явілася незвычайная тэхніка на такіх высокіх колах, што пад ёй можна спакойна прайсці чалавеку. Гэта «Мекасан» — агрэгат для ўнясення гербіцыдаў. Каштуе 2,5 мільярда рублёў. Камусьці стане блага, пачуўшы такую лічбу.  Але Крыштафовіча ў адваротным не пераканаеш, бо без гэтага агрэгата далей ісці нельга. Узяць рапс. Ён вырастае высокі, і калі апрацоўваць супраць кветкаеда звычайнымі агрэгатамі, то збіваюцца самі кветкі. «Мекасан» жа «праплывае» над імі.

Аднак тэхніка тэхнікай, а ўрэшце рэшт усё вызначаюць людзі. Той жа дырэктар, чалавек года «Віцебшчыны-2012», Вячаслаў Крыштафовіч, які вывеў гаспадарку на самыя перадавыя рубяжы, яго намеснік па эканоміцы Ганна Шубелька, якая не толькі ўмее лічыць рубель, але і ведае, як яго зарабляць, галоўны аграном Надзея Брыльянтава-Кірплюк... Механізатарскі атрад не такі і вялікі, але ўсе хлопцы, як на падбор: Андрэй Малец, Валерый Сіта, Анатоль Мезін, Міхаіл Ярашэвіч, Павел Валадзько, Дзмітрый Кузняцоў, Андрэй Калінскі, Віктар Кобзік, Генадзь Антух, Мікалай Пабядзінскі...

Подготовили собственные корреспонденты «БН» по Витебской области Светлана ЗАЛЕССКАЯ и Владимир  САУЛИЧ,

фото Анастасии ТУРОК и Петра КУРИЛОВИЧА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter